Навіны

Гісторыя Барыса Змітровіча: 7-я адмова пачаць крымінальную справу

Па факту збіцця пры затрыманні супрацоўнікамі міліцыі Барыса Змітровіча адменена 7-я (!) пастанова аб адмове ў пачынанні крымінальнай справы

Як мы неаднаразова паведамлялі раней, яшчэ у пачатку 2018 года жыхар Смаргоні Барыс Змітровіч быў затрыманы ў гарадскім парку і звінавачаны ў з’яўленні ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане, які прыніжае чалавечую годнасць, а таксама ў непадпарадкаванні законнаму патрабаванню супрацоўнікам міліцыі ў час затрымання з гэтай нагоды.
Адміністрацыйная вытворчасць адносна нецвярозага стану была спынена самім Смаргонскім РАУС з-за недаказанасці знаходжання Барыса Змітровіча ў нецвярозым стане. Улічваючы гэта, у сваю чаргу суд прызнаў, што патрабаванне супрацоўнікаў міліцыі праследаваць у РАУС для разбіральніцтва было незаконным і спыніў адміністрацыйную справу.
Але пры жорсткім затрыманні  Барыс Змітровіч атрымаў хімічны апёк вачэй і некалькі іншых пашкоджанняў. На гэтай падставе пацярпелы звярнуўся ў Смаргонскі РАСК з патрабаваннем прыцягнуць да крымінальнай адказнасці вінаватых.
Але за мінулыя 2 гады следчыя так і не змаглі якасна разабрацца ў сітуацыі.
Імі прынята ўжо ужо 7 пастаноў аб адмове ў распачынанні крымінальнай справы. І усе яны адменены па скаргах Барыса Змітровіча. Апошнюю пастанову пракуратура Смаргонскага раёна палічыла законнай і не адмяніла. Але яе дзеянні пацярпелы абскардзіў у пракуратуру Гарадзенскай вобласці. І атрымаў станоўчы адказ.
8-ы круг праверкі пракуратура даручыла арганізаваць УСК па Гарадзенскай вобласці.
Смаргонскі праваабаронца Алесь Дзергачоў, каментуючы сітуацыю, адзначае, што зацяжны ход  праверкі сведчыць пра тое, што наспела чарговая рэформа следства: заявы грамадзян аб прыцягненні міліцыянтаў раённага і абласнога роўняў да крымінальнай адказнасці мусяць разглядацца  адпаведна абласной і рэспубліканскай структурай Следчага камітэта. Бо відавочна, што мясцовыя органы Следчага камітэта, хоць фармальна незалежныя ад адпаведных органаў унутраных спраў, але кіруюцца ў сваіх рашэннях местачковай службовай салідарнасцю.

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты