Навіны

У Гародні прайшла традыцыйная дыктоўка (фота)

Беларуская дыктоўка ў горадзе над Нёманам праводзіцца ўжо 13-ы год запар. 21 лютага ў Цэнтры гарадскога жыцця сабралася больш ста гарадзенцаў, якія ўзялі ўдзел у напісанні дыктоўкі, суарганізатарамі якой сталі мясцовыя філіі ТБМ і Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Адкрыў вечарыну старшыня абласной рады ТБМ Вітаўт Парфёненка. Пасля гэтага з прэзентацыяй аўтарскіх песень у акустычным варыянце выступіў гурт NZ. У складзе гурта граюць і спяваюць сябры Саюзу беларускіх пісменнікаў Валянцін Дубатоўка, Віктар Сазонаў, Янка Трацяк і Уладзімір Хільмановіч. Квартэт выканаў чатыры песні, дзве з якіх былі прэм'ернымі.

Дыктоўку для гарадзенцаў на гэты раз чытаў ведамы музыка Алесь Дзянісаў. Быў выбраны ўрывак з тэксту пісьменніка Аляксея Карпюка.

Напрыканцы вечарыны Алесь Дзянісаў выканаў пад гітару шэраг песень на вершы Уладзіміра Караткевіча і Алеся Чобата.

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты