Навіны

Калядны хаос-2

Вось пер­шыя ка­ляд­ныя свя­ты за на­мі. Пі­шу ка­ляд­ныя, а не толь­кі ка­та­ліц­кія ці пра­тэ­стан­ц­кія. Бо ж і пра­ва­слаў­нае ка­лян­дар­нае „бе­зоб­ра­зіе” ў са­мой Поль­ш­чы ў спра­ве гэ­тай да­ты рэ­аль­на даз­ва­ляе свят­ка­ваць кож­на­му на свой лад і строй. Ад­ным сло­вам, «ня­ма ца­ра, ня­ма і па­рад­ку», — ска­за­лі б на­шы прод­кі, якія апы­ну­лі­ся ўжо пе­рад аб­ліч­чам Ца­ра Ня­бес­на­га. Коль­касць мя­ша­ных сем’­яў ці сяб­роў­скіх кам­па­ній зно­сіць спра­ву вы­кон­ван­ня цар­коў­на­га ка­лен­да­ра, а змест са­мо­га дня свят­ка­ван­ня бы­вае толь­кі фар­маль­най, лі­тур­гіч­най вы­я­вай. Не мне тут вы­ра­шаць даг­ма­тыч­ныя і ка­лян­дар­ныя спра­вы, але гэ­тае пы­тан­не Поль­ская Аў­та­ке­фаль­ная Пра­ва­слаў­ная Цар­к­ва му­сіць раз­вя­заць ра­шу­чы­мі дзе­ян­ня­мі. Усе про­стым во­кам ба­чаць двух­сэн­са­васць та­кой сі­ту­а­цыі, якую ства­ры­ла са­ма Цар­к­ва, да­ю­чы зго­ду ў ме­жах ад­ной аў­та­ке­фа­ліі свят­ка­ваць Раж­джа­ство Хры­сто­вае ў двух тэр­мі­нах. Па­між даг­ма­тыч­нас­цю і двух­сэн­соў­ны­мі дзе­ян­ня­мі заў­сё­ды з’яў­ля­ец­ца рэ­ля­ты­візм і сум­нен­ні на­конт адзі­най ве­ры ў праў­дзе. Ра­зы­хо­джан­ні па­між ка­лен­да­ра­мі — гры­га­ры­ян­скім і юлі­ян­скім — не па­він­ны, па-мой­му, іс­на­ваць у ад­ной кра­і­не. Або так, або так. З ад­на­го бо­ку ма­ем і за­ход­ні час свят­ка­ван­ня, а з дру­го­га і час­ці­цу ру­ска­га мі­ру. Як та­ды ў та­кой сі­ту­а­цыі не­за­ха­ван­не Пі­лі­па­ва­га по­сту пат­лу­ма­чыць у час спо­ве­дзі свя­та­ру, ка­лі пры­хо­дзіц­ца ехаць ме­на­ві­та за Віс­лу да сва­іх сяб­роў ці дзя­цей прас­лаў­ляць ужо но­ва­на­ро­джа­нае Дзі­цят­ка Бо­жае? Зра­зу­ме­ла, з поў­ным удзе­лам у ка­ляд­ным за­стол­лі. Вазь­мі і не звар’­я­цей ад гэ­та­га. На­га­даю, што ме­на­ві­та та­кія пра­ва­слаў­ныя кра­і­ны як Грэ­цыя, Ру­мы­нія, Бал­га­рыя свят­ку­юць 25 снеж­ня і спра­ва ўсім поў­нас­цю зра­зу­ме­лая. Ніх­то не пап­ра­кае і не за­кі­дае ім, што яны гор­шыя пра­ва­слаў­ныя, ці тым больш не даг­ма­тыч­ныя. На­ад­ва­рот, мы за­хап­ля­ем­ся іх­няй стой­кас­цю ў ве­ры, ма­на­стыр­скі­мі па­бу­до­ва­мі і ма­на­скі­мі пак­лі­кан­ня­мі. Мне аса­бі­ста больш па­да­ба­ец­ца свят­ка­ван­не Раж­джа­ства Хры­сто­ва­га ме­на­ві­та сту­дзень­скім чыс­лом. Усё з‑за ўспа­мі­наў з дзя­цін­ства, ка­лі гэ­тыя свя­ты не­раз­рыў­на бы­лі звя­за­ны з ула­да­ран­нем сне­гу, ма­ро­зу і сон­ца ў кра­я­ві­дзе. Так­са­ма апош­нім ча­сам не­вя­лі­кія ма­ра­зы і снеж­ная пя­рын­ка зда­ра­юц­ца яш­чэ шо­ста­га сту­дзе­ня і на­ступ­ны­мі дня­мі. На фо­не ад­веч­най пад­ляш­скай спрэч­кі, чые свя­ты больш спра­вяд­лі­выя, ка­та­ліц­кія ці пра­ва­слаў­ныя, ар­гу­мент над­вор’я на­шмат важ­ней­шы і пе­ра­ка­наў­чы ад даг­ма­тыч­на-ка­лян­дар­ных раз­бо­рак муд­ра­ге­лі­стых ба­гас­ло­ваў сяст­рын­скіх кас­цё­лаў. Так лю­бяць га­ва­рыць пра ся­бе сё­стры на­вон­кі, а ў са­праўд­нас­ці — гэ­та сё­стры, якая кож­ная хо­ча мець пе­ра­ва­гу і зда­быць пе­ра­мо­гу ад­на над дру­гой. Пі­шу пра ка­ляд­ны ха­ос так­са­ма наг­ля­да­ю­чы за ма­і­мі сяб­ра­мі і сяб­роў­ка­мі, якім вы­па­ла зма­гац­ца з ча­сам, пра­ез­да­мі, па­да­рун­ка­мі і стом­ле­нас­цю ў вы­пад­ку двай­но­га свят­ка­ван­ня. У вы­пад­ку ма­ёй сям’і гэ­та так­са­ма не ада­соб­ле­ная спра­ва.Тое, што для мно­гіх з’яў­ля­ец­ца рэк­лам­най ад­роз­нас­цю пра­ва­слаў­най част­кі Пад­ляш­ша на фо­не ўсёй кра­і­ны, для яе жы­ха­роў ста­но­віц­ца рэ­аль­ным вып­ра­ба­ван­нем ду­хоў­ных і ма­тэ­ры­яль­ных сіл. Тут з двац­цаць чац­вёр­та­га снеж­ня па двац­ца­тае сту­дзе­ня на­ша жыц­цё зна­хо­дзіц­ца пад да­дат­ко­вай ры­зы­кай апы­нуц­ца ў баль­ні­цы ў вы­ні­ку ад­на­го з ча­ла­ве­чых гра­хоў — аб­жор­ства і п’ян­ства. Пад­во­е­ныя свя­ты, пад­во­е­ныя стан­дар­ты, пад­во­е­ныя він­ша­ван­ні. Усё гэ­та яш­чэ ахі­ну­тае ў тэ­ат­раль­ны спек­такль свец­ка-ду­хоў­най ула­ды ка­та­ліц­кай і пра­ва­слаў­най кан­фе­сій, што дзе­ляц­ца не толь­кі ап­лат­кай, але і па­лі­тыч­ны­мі да­моў­ле­нас­ця­мі. А кож­ны та­кі спек­такль вы­бу­доў­вае і сцэ­мен­тоў­вае гэ­ты сім­бі­ёз. Ад­ным сло­вам, шы­заф­рэ­ніч­ная рэ­ча­іс­насць па­між Бу­гам і Боб­рай. Мо­жа каб у гэ­ты пе­рад­с­вя­точ­ны пе­ры­яд пра­ва­слаў­на­га Раж­джа­ства Хры­сто­ва­га не быць за­над­та на­ра­ка­ю­чым, хо­чац­ца мне ве­рыць, што для нас і на­шых сем’­яў Хры­стос на­ра­дзіў­ся, каб па­ка­заць той шлях, які, ха­ця выс­це­ле­ны вып­ра­ба­ван­ня­мі і цяр­пен­ня­мі, з’яў­ля­ец­ца на­шым ча­ла­ве­чым ад­чу­ван­нем год­нас­ці ім­г­нен­нас­ці ў свят­ле веч­най Віф­ле­ем­скай зор­кі.

Яў­ген Ва­па

03.01.2020

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты