Навіны

Кветкі Каліноўскаму

Два тыд­ні на­зад, у се­ра­ду і пят­ні­цу, Пад­ляш­ша з гас­па­дар­ча-гі­ста­рыч­ны­мі ві­зі­та­мі на­ве­да­лі прэ­зі­дэнт Поль­ш­чы Ан­джэй Ду­да і прэм’­ер-мі­ністр Ма­тэ­вуш Ма­ра­вец­кі. Ві­зі­ты праз дзень пер­шых па­лі­ты­каў дзяр­жа­вы вык­лі­ка­лі ў мя­не пы­тан­не, чым зас­лу­жыў наш рэ­гі­ён на та­кую звыш­рэп­рэ­зен­та­цыю дзяр­жаў­ных чы­ноў. Ві­даць, най­хут­чэй гэ­та па­трэ­ба па­ста­ян­най ма­бі­лі­за­цыі поль­ска­га гра­мад­ства на пат­рэ­бы ма­ю­чых ад­быц­ца ў на­ступ­ным го­дзе прэ­зі­дэн­ц­кіх вы­ба­раў. Ка­лі ві­зіт прэ­зі­дэн­та быў, так мо­віць, кан­цы­лі­я­цый­на-вы­бар­чым, то пры­езд і вы­каз­ван­ні прэм’­ер-мі­ніст­ра Ма­тэ­ву­ша Ма­ра­вец­ка­га абыш­лі­ся знач­на боль­шай ува­гай з бо­ку так гра­мад­ства, як і ме­ды­яў.

У на­шым вы­пад­ку трэ­ба так­са­ма за­ся­ро­дзіц­ца на не­ка­то­рых эле­мен­тах гэ­тай па­дзеі. Ві­зіт прэм’­е­ра на паг­ран­пе­ра­хо­дзе Куз­ні­ца-Бруз­гі быў з га­тун­ку моц­на­га шэ­ры­фа і меў на мэ­це яш­чэ раз па­ка­заць, як поль­ская дзяр­жа­ва па­спя­хо­ва зма­га­ец­ца з лю­бой кан­т­ра­бан­дай, ці гэ­та бу­дуць па­пя­ро­сы ў нас, ці па­лі­ва на за­ход­няй мя­жы. Да­лей Ма­тэ­вуш Ма­ра­вец­кі пе­ра­мяс­ціў­ся ў Ма­стаў­ля­ны, дзе ў ата­чэн­ні дзяр­жаў­ных і са­маў­ра­да­вых па­лі­ты­каў уск­лаў квет­кі да пом­ні­ка Ка­сту­сю Ка­лі­ноў­ска­му, вы­каз­ва­ю­чы кла­січ­ную фар­му­лі­роў­ку, што най­важ­ней­шы ўра­джэ­нец гэ­та­га кут­ка све­ту з’яў­ля­ец­ца ад­на­час­на ге­ро­ем трох на­ро­даў: бе­ла­ру­ска­га, поль­ска­га і лі­тоў­ска­га. Ула­да ўскла­да­ла квет­кі, а мяс­цо­вы на­род тра­ды­цый­на тры­маў­ся збо­ку. Вя­до­ма, што гас­па­дар — войт гмі­ны Вес­лаў Ку­ле­ша вы­кон­ваў свае аба­вяз­кі з поў­най ад­каз­нас­цю, да­ру­ю­чы так­са­ма і прэм’­е­ру кніж­кі аб пра­вас­лаўі.

Пас­ля ві­лен­скіх па­ха­ван­няў па­рэш­т­каў Ка­сту­ся Ка­лі­ноў­ска­га, Зыг­мун­та Се­ра­коў­ска­га і ін­шых паў­стан­цаў, дзе бе­ла­ру­сы бы­лі зна­ка­мі­тай боль­шас­цю, тут, ме­на­ві­та ў Ма­стаў­ля­нах, гэ­та­га бе­ла­ру­ска­га ка­э­фі­цы­ен­та не бы­ло ві­даць і чу­ваць. А шка­да. Зу­сім інакш вы­гля­да­ла б гэ­тая ўра­чы­стасць, ка­лі б да су­поль­на­га ўскла­дан­ня кве­так зап­ро­ша­нае бы­ло б, на­пры­клад, Бе­ла­ру­скае гі­ста­рыч­нае та­ва­ры­ства з Бе­ла­сто­ка. Сам Ма­тэ­вуш Ма­ра­вец­кі як гі­сто­рык і па­лі­тык да­клад­на ра­зу­мее як важ­най з’яў­ля­ец­ца мо­ва жэ­стаў у між­на­цы­я­наль­ных і між­дзяр­жаў­ных ад­но­сі­нах. Да­рэ­чы, бя­гу­чая поль­ская гі­ста­рыч­ная і за­меж­ная па­лі­ты­ка бе­зу­пын­на па­тра­буе ад сва­іх су­се­дзяў та­кіх жэ­стаў пра­ба­чэн­ня. Як гэ­та не па­ра­дак­саль­на, але ў гэ­ты дзень зга­да­нае та­ва­ры­ства ла­дзі­ла ў Бе­ла­сто­ку кан­фе­рэн­цыю, прыс­ве­ча­ную Іва­ну, а так­са­ма пас­рэд­на Ан­то­ну Луц­ке­ві­чам, ад­ным з баць­коў ідэй бе­ла­ру­скай не­за­леж­нас­ці ў па­чат­ках двац­ца­та­га ста­год­дзя. Іван Луц­ке­віч па­ха­ва­ны ў го­ра­дзе За­ка­па­нэ, а Ан­тон Луц­ке­віч стаў ах­вя­рай са­вец­кіх ла­ге­раў. Пры­тым сам на са­бе спаз­наў усе суп­раць­ста­ян­ні поль­скай па­лі­ты­кі да яго і бе­ла­ру­скай спра­вы. Ка­лі га­ва­рыць з пун­к­ту гле­джан­ня між­дзяр­жаў­ных ад­но­сін, а Поль­ш­ча за­раз дру­жыць з бе­ла­ру­скі­мі ўлад­ны­мі струк­ту­ра­мі, то ў Бе­ла­сто­ку зна­хо­дзіц­ца Ге­не­раль­нае кон­суль­ства Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь, якое мож­на бы­ло так­са­ма зап­ра­сіць да су­поль­на­га ўша­на­ван­ня. На­га­даю толь­кі, што ві­цэ-прэм’­ер Бе­ла­ру­сі быў лі­тоў­скім ура­дам за­про­ша­ны ў Віль­ню ў ро­лі паў­нап­раў­на­га па­лі­тыч­на­га суб’­ек­та. Тут, у вы­пад­ку Пад­ляш­ша, усё вель­мі хут­ка вяр­ну­ла­ся ў свае гі­ста­рыч­на-па­лі­тыч­на-між­на­цы­я­наль­ныя ка­ля­і­ны згод­на з тра­ды­цый­ным клі­чам «хай бу­дзе, як бы­ло». Па­зі­тыў­ным эле­мен­там па­рад­ку ві­зі­ту Ма­тэ­ву­ша Ма­ра­вец­ка­га ў гэ­тым мес­цы лі­чу факт, што мно­гія поль­скія па­лі­ты­кі кі­ру­ю­чай за­раз ва­я­вод­ствам пар­тыі да­ве­да­лі­ся, што ў Ма­стаў­ля­нах зна­хо­дзіц­ца пом­нік Ка­сту­сю Ка­лі­ноў­ска­му з ме­ма­ры­яль­ны­мі шыль­да­мі на поль­скай і бе­ла­ру­скай мо­вах.

Ка­лі ў Ма­стаў­ля­нах не бы­ло афі­цый­ных вы­каз­ван­няў прэм’­е­ра, то ў час паз­ней­шай, ве­ча­ро­вай су­стрэ­чы ў Бе­ла­сто­ку з ак­ты­вам Пра­ва і спра­вяд­лі­вас­ці пра­гу­ча­лі яго­ныя сло­вы так­са­ма і на конт су­сед­кі Бе­ла­ру­сі:

«Мы па­він­ны так­са­ма па­мя­таць пра на­шых бе­ла­ру­скіх су­се­дзяў, па­мя­таць пра іх са стра­тэ­гіч­на­га пун­к­ту гле­джан­ня. Мы хо­чам, каб яны не­ка­лі да­лу­чы­лі­ся да за­ха­ду Еў­ро­пы, хоць ге­аг­ра­фіч­на яны зна­хо­дзяц­ца на ўсхо­дзе. Мы жа­да­ем ім гэ­та­га, жа­да­ем, каб яны жы­лі ў зго­дзе з па­ля­ка­мі. Мы, ка­неш­не, хо­чам гэ­тай зго­ды, але на­шы ін­та­рэ­сы, на­шу куль­ту­ру, на­шу поль­скасць бу­дзем, і гэ­та зра­зу­ме­ла, заў­сё­ды ба­ра­ніць».

Яў­ген ВА­ПА

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты