Навіны

На могілкі Росы ў Вільні прывезлі зямлю з магілаў паўстанцаў з Лідчыны

Грамадскія актывісты з Лідчыны прывезлі ў Вільню на перапахаване Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў таксама і зямлю з магілаў паўстанцаў на Лідчыне.

Яшчэ загадзя яны аб’ехалі ў сваім рэгіёне ўсе вядомыя месцы баёў і пахаваняў паўстанцаў 1863 года і ўзялі там па жмені зямлі, каб дазахаваць яе пасля ў Вільні, побач з іншымі ўдзельнікамі і кіраўнікамі паўстання.

Гаворыць грамадскі актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак:

– Гэта сімвалічны жэст. Ён надзвычай важны. Важна не толькі прынесці частку зямлі тых герояў, дзе яны зараз спяць, да правадыра паўстання. Важна адчуць сувязь паміж тымі героямі і намі цяперашнімі, нашай беларускай нацыяй. Падзеі 22 лістапада паказалі, што сувязь існуе, сувязь моцная і беларуская нацыя мацнее.

Таксама вядома, што такі ж самы жэст зрабілі і актывісты з Гарадзеншчыны, Вілейшчыны і іншых рэгіёнаў Беларусі.

72844282_987382588263059_7707890588783214592_n74662442_506681593264704_1944839695041036288_n75567369_2737986209598611_3794917946082459648_n78036726_974904526220626_719440763343077376_n78043192_804165580020163_3716236747969921024_n78216980_2429237754071067_3025900499795705856_n78345065_483789422229914_8078525852448456704_n78532564_428054371193854_5828027358019321856_n

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/na-mogilki-rosy-u-vilni-pryvezli-i-zyam/

26.11.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты