Навіны

Час памяці (2)

Ты­дзень на­зад у гэ­тым мес­цы пі­саў я, між ін­шым, пра маг­чы­мыя пас­ля­доў­нас­ці пе­рай­ме­на­ван­ня рад­ны­мі Бе­ла­сто­ка ву­лі­цы Зыг­мун­та Шэн­дзе­ля­жа „Лу­паш­кі” на ву­лі­цу Пад­ляш­скую. Крык, абу­рэн­не, пра­тэ­сты, стра­шан­не рад­ных і пры­хіль­ні­каў пе­рай­ме­на­ван­ня пра­ка­ці­лі­ся не толь­кі па Пад­ляш­скай зям­лі, але і па ўсёй Поль­ш­чы. Зра­зу­ме­ла, што най­мац­ней у гэ­тай спра­ве вы­каз­ва­лі­ся вер­ха­во­ды і пеш­кі з Ін­сты­ту­та на­цы­я­наль­най па­мя­ці. У та­кой сі­ту­а­цыі «на­ту­раль­най» пас­ля­доў­нас­цю бы­ла рэ­ак­цыя пад­ляш­ска­га ва­я­во­ды Баг­да­на Паш­коў­ска­га, які ас­п­рэ­чыў па­ста­но­ву рад­ных і за­ба­ра­ніў увес­ці яе ў жыц­цё да кан­чат­ко­ва­га ім раз­г­ля­ду. 

У мі­ну­лы па­ня­дзе­лак ве­ча­рам на ан­тэ­не бе­ла­стоц­ка­га ад­дзе­ла Поль­ска­га тэ­ле­ба­чан­ня прай­ш­ла ды­ску­сія з удзе­лам пра­фе­са­ра Але­га Ла­ты­шон­ка — стар­шы­ні Бе­ла­ру­ска­га гі­ста­рыч­на­га та­ва­ры­ства, Пёт­ра Ла­пін­ска­га з бю­ро па ўве­ка­ве­чан­ні зма­ган­ня і па­кут­ні­цтва ІНП у Бе­ла­сто­ку, Аг­неш­кі Жа­шэў­скай — бе­ла­стоц­кай рад­най з Пра­ва і спра­вяд­лі­вас­ці, якая ад­на­час­на стар­шы­нюе Рэ­гі­я­наль­най сек­цыі ас­ве­ты і вы­ха­ван­ня не­за­леж­на­га праф­са­ю­за „Са­лі­дар­насць”. Ад­но крэс­ла пу­ста­ва­ла, бо зап­ра­шэн­ня не пры­ня­лі ні рад­ныя Фо­ру­му мен­шас­цей Пад­ляш­ша, якія бы­лі іні­цы­я­та­ра­мі зме­ны наз­вы ву­лі­цы, ні рад­ныя клу­ба Гра­ма­дзян­скай плат­фор­мы, якія пад­т­ры­ма­лі іні­цы­я­ты­ву і вы­ні­кам га­ла­са­ван­ня 13:12 на­да­лі ход зме­нам. Вя­лі­кая шка­да, што не з’я­ві­лі­ся яны ў сту­дыі, каб сва­ёй пры­сут­нас­цю і ар­гу­мен­та­цы­яй усту­піць у па­лі­тыч­на-гі­ста­рыч­ную ду­эль. У мі­ну­лым тыд­ні не ха­пі­ла мне мес­ца, каб на­пі­саць, што, на жаль, гі­ста­рыч­ная ар­гу­мен­та­цыя аў­та­раў зме­ны наз­вы ву­лі­цы не бы­ла аку­рат­на ап­ра­ца­ва­най. Шка­да, што для яе іні­цы­я­та­раў не ха­пі­ла ча­су, каб аб­г­рун­та­ван­не так ідэ­а­ла­гіч­на спрэч­ных змен пра­кан­суль­та­ваць, на­пры­клад, з Бе­ла­ру­скім гі­ста­рыч­ным та­ва­ры­ствам.

У та­кой сі­ту­а­цыі ўвесь удар з бо­ку апа­ла­ге­таў дзе­ян­няў ма­ё­ра „Лу­паш­кі” ў да­чы­нен­ні да мір­на­га лі­тоў­ска­га і бе­ла­ру­ска­га на­сель­ні­цтва пры­няў на ся­бе пра­фе­сар Алег Ла­ты­шо­нак. Не на­ві­на яму пры­маць удзел у на­ву­ко­вых і ме­дый­ных ды­ску­сі­ях на­конт ацэн­кі „вык­ля­тых жаў­не­раў”. Ха­ця на­род­ная пры­маў­ка вяш­чае, што „адзін у по­лі не во­ін”, то трэ­ба ад­ра­зу ска­заць, што спа­кой­ны­мі, але ра­шу­чы­мі ар­гу­мен­та­мі ўда­ло­ся яму кры­ху пры­ту­шыць ад­на­ба­ко­выя, над­та эма­цый­ныя і ўра-пат­ры­я­тыч­ныя вы­каз­ван­ні сва­іх са­пер­ні­каў пра тра­гізм гра­ма­дзян­скай вай­ны на Ві­лен­ш­чы­не і Бе­ла­сточ­чы­не ў час Дру­гой су­свет­най вай­ны і ў пер­шых га­дах пас­ля яе за­кан­чэн­ня.

Між­на­цы­я­наль­ныя, рэ­лі­гій­ныя ці ідэ­а­ла­гіч­ныя кан­ф­лік­ты раз за­не­се­ныя ў гі­сто­рыю ўжо на­заў­сё­ды бу­дуць мець двух­ба­ко­вае ба­чан­не. Ка­лі пры тым мэ­та­на­кі­ра­ва­на гі­нуць ня­він­ныя жан­чы­ны і дзе­ці, то тлу­ма­чэн­ні пра гі­ста­рыч­ны аб’­ек­ты­візм хо­ду та­кіх зда­рэн­няў не мо­гуць быць ні­кім ап­раў­да­ны­мі. За­да­дзе­ныя ра­ны і крыў­ды, ка­лі не бу­дуць ачыш­ча­ны­мі і пра­мы­ты­мі праў­дай і па­ка­ян­нем, мо­гуць толь­кі пры­тух­нуць, каб по­тым раз­ліц­ца і ўспых­нуць з яш­чэ боль­шай сі­лай.

Пап­раў­дзе гэ­тая праб­ле­ма — не­ад’­ем­ная част­ка ўсёй еў­ра­пей­скай гі­сто­рыі пе­ры­я­ду двац­ца­та­га ста­год­дзя. У гэ­тым мес­цы пры­га­дай­ма пры­нам­сі, які раз­лад і па­лі­тыч­ныя эмо­цыі вык­лі­кае сён­ня ў Іс­па­ніі асо­ба бы­ло­га дык­та­та­ра ге­не­ра­ла Фран­сі­ска Фран­ка, які ўла­да­рыў у гэ­тай кра­і­не ў 1936-1975 га­дах. Пас­ля смер­ці быў ён па­ха­ва­ны ў на­цы­я­наль­ным маў­за­леі «Да­лі­на за­гі­ну­лых» пад Мад­ры­дам, у аг­ра­мад­най ба­зі­лі­цы пад ка­мен­ным кры­жам вы­шы­нёй у 152 мет­ры. Па­ха­ва­ных там ка­ля са­ра­ка ты­сяч па­рэш­т­каў ах­вяр гра­ма­дзян­скай вай­ны — спа­чат­ку пра­вых, а по­тым рэс­пуб­лі­кан­цаў, ка­лі бы­лі яны ка­то­лі­ка­мі. У 2009 го­дзе маў­за­лей быў за­кры­ты са­цы­я­лі­стыч­ным ура­дам Ха­сэ Cа­па­тэ­ра. У ве­рас­ні гэ­та­га го­да Вяр­хоў­ны суд Іс­па­ніі даў зго­ду чар­го­ва­му, мен­шас­на­му, са­цы­я­лі­стыч­на­му ўра­ду Пед­ра Сан­ча­са на эк­с­гу­ма­цыю і пе­ра­нос па­рэш­т­каў ге­не­ра­ла Фран­ка з на­цы­я­наль­на­га маў­за­лея на мо­гіл­кі ў Мад­ры­дзе і па­ха­ван­не ў ся­мей­най ква­тэ­ры. Пе­ра­па­ха­ван­не прай­ш­ло 24 каст­рыч­ні­ка 2019 го­да без ані­я­кіх дзяр­жаў­ных цы­ры­мо­ній. Це­ла бы­ло пе­ра­ве­зе­на вер­та­лё­там, каб паз­бег­нуць да­рож­ных бла­кад з бо­ку пры­хіль­ні­каў па­кой­ні­ка.

Іс­пан­ская гра­ма­дзян­ская вай­на з між­на­род­ным кан­тын­ген­там у 1936-1939 га­дах па сён­ня раз’­яд­ноў­вае іс­пан­цаў і іх дзяр­жа­ву. Ця­пе­раш­няя праб­ле­ма не­за­леж­нас­ці для Бар­се­ло­ны як ста­лі­цы кра­і­ны ка­та­лонцаў гэ­та не толь­кі гі­ста­рыч­ныя па­дзеі мі­ну­лых ста­год­дзяў, але і па­лі­тыч­ная спад­чы­на на­цы­я­наль­най па­лі­ты­кі іс­пан­ска­га дык­та­та­ра.

Яўген Вапа.

19.11.2019

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты