Навіны

У Слоніме відавочна завысілі яўку выбарцаў

У Слоніме на Сонечным выбарчым участку № 11 і Незалежным выбарчым участку № 10 выбары не адбыліся, бо галасаваць прыйшло крыху больш за 40% выбаршчыкаў.  Маглі б “адбыцца” выбары і на гэтых участках, але там пастаянна прысутнічалі незалежныя назіральнікі, якія ўсё кантралявалі з першых дзён датэрміновых выбараў. Хоць падчас падліку галасоў іх не падпускалі метраў 6-10 да месца, дзе падлічвалі галасы. А адна жанчына з членаў камісіі сваёй задніцай цалком закрыла падлік галасоў. Іван Бедка напісаў у акруговую камісію скаргу, дзе так і паведаміў, што жаночая задніца перашкодзіла кантраляваць падлік галасоў.

Падчас падліку галасоў на многіх участках у Слоніме незалежных назіральнікаў пагражалі выгнаць з участкаў, іх папярэджвала міліцыя і гатовая была ў любы час прымяніць сілу. У Зэльве так фальсіфікавалі выбары, што на некаторыя ўчасткі “прыйшлі” галасаваць да 80-90% выбаршчыкаў і амаль усе за праўладнага кандыдата Валянціна Семяняку.

“А людзі сёння не дурныя і ўсё разумеюць, што выбараў у краіне няма, таму галасаваць мала хто ідзе”, – адзначыў наглядальнік Іван Бедка.

На выбарчых участках у СШ № 4 г.Слоніма і ў Жыровічах Слонімскага раёна датэрмінова прагаласавалі ажно 50% выбаршчыкаў. Такіх працэнтаў нават на мінулых выбарах не было, а тут раптам – рэкордныя лічбы. Назіральнік у Слоніме Алесь Масюк адзначыў, што “у краіне сёння аб’ядналася і дзейнічае злачынная групоўка, а міліцыя, якая павінна ахоўваць людзей і законы, ахоўвае гэтых злачынцаў”. “Таму справядлівых і дэмакратычных выбараў у Беларусі няма, не было за апошнія 20 гадоў, і пры Лукашэнку іх ніколі не будзе”, – адзначыў адзін з кандыдатаў у дэпутаты Віктар Марчык.  

 

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты