Навіны

Гарачае пасяджэнне АВК № 51 у Гародні

16-га лістапада ў Гарадзенскай-Цэнтральная АВК № 51 сабралася на чарговае пасяджэнне па разглядзе пададзеных у камісію скаргаў. Вёў пасяджэнне старшыня АВК № 51 Сяргей Рапін.

Першымі разглядаліся скаргі пададзеныя даверанай асобай зарэгістраванага на акрузе № 51 кандыдата ў дэпутаты Вадзіма Саранчукова Сяргеем Верамеенкам і самым Вадзімам Саранчуковым. Па-сутнасці, калі аб’яднаць змест некалькіх скаргаў, то яны тычыліся парушэнняў, звязаных з прымусам выбаршчыкаў да папярэдняга галасавання і з некаторымі акалічнасцямі вакол гэтай тэмы. Сяргей Верамеенка ў дадатак да сваіх скаргаў прапанаваў праглядзець відэа і праслухаць аўдыязапісы ўбачаных ім парушэнняў. Ён заявіў, што ўсе гэтыя матэрыялы знаходзяцца ў яго мабільным тэлефоне, і дастаць іх адтуль няма аніякіх складанасцяў.

Старшыня камісіі запярэчыў даверанай асобе, заявіўшы, што камісія ўсядно, нават пасля прагляду, не зможа вызначыць праўдзівасць гэтых матэрыялаў і параіў напісаць скаргу ў адпаведныя ворганы, прыкладам пракуратуру, дзе і будуць разбірацца што праўдзіва, а што не.

Сяргей Верамеенка запатрабаваў, каб менавіта акруговая камісія разгледзела гэтае пытанне, бо гэта яе прамы абавязак, і стаў прыводзіць дадатковыя аргументы, у тым ліку спаслаўся і яшчэ на аднаго незалежнага назіральніка ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Ігара Дзьячкова, які мог пацвердзіць праўдзівасць некаторых фактаў з скаргаў. На гэта старшыня адказаў, што расследаванне па скаргах праводзілася, і зачытаў лісты іншых назіральнікаў ад праўладных арганізацый і сяброў участковай камісіі, дзе гаварылася, што другі назіральнік засынаў за сталом назіральнікаў, а сам Верамеенка выходзіў з дзяльніцы, размаўляў гучна па тэлефоне і тым ствараў перашкоды, а УВК № 11 працавала у межах заканадаўства.

Сяргей Верамеенка давёў камісіі, што такія сведчанні ідуць ад так званых назіральнікаў, якія прыходзяць на дзве гадзіны, максімум на паўдня, і пасля запаўняюць падрыхтаваныя камісіяй паперы. І што такім назіральнікам няма веры. Бо калі ён і выходзіў за межы памяшкання каб пагаварыць праз тэлефон, то ўсядно бачыў сітуацыю на ўчастку, бо стаяў побач пры адкрытай прасторы. А верыць трэба яго відэазапісу, бо гэта галоўны аргумент, на якім відаць і сябры камісіі, і людзі, якія казалі, што іх выгналі на датэрміновае галасаванне, і час інцыдэнта, па якім можна праверыць калі галасавалі тыя людзі і даведацца хто яны.

Таксама Сяргей Верамеенка уключыў відэакамеру на тэлефоне і вёў прамую трансляцыю пасяджэння на фэйсбуку. Спробы некаторых сяброў камісіі паставіць пытанне пра відэаздымку на галасаванне не мелі поспеху, бо давераная асоба Вадзіма Саранчукова стаяў на сваім і даводзіў, што вырабляць і распаўсюджваць інфармацыю ў публічным месцы яму дазваляе Канстытуцыя.

Жарсці накаліліся яшчэ больш, калі назіральнік ад кампартыі стаў накідвацца на Верамеенку і нават пагражаць, што паставіць пытанне, каб выдаліць таго з пасяджэння камісіі.

Вадзім Саранчукоў узяў слова і паспрабаваў вярнуць спрэчкі да абмеркавання пытання, па якому і сабралася камісія. Неўзабаве ў памяшканне ўвайшоў і міжнародны назіральнік ад АБСЕ Якуб Херольд. Яму таксама далі слова, і ён выказаў меркаванне, што прагляд відэаматэрыяла Верамеенкі можа мог бы зняць шэраг пытанняў. Але камісія трымалася свайго, і адмовіла Верамеенку ў задавальненні скаргаў, а адну скаргу не прыняла да разгляду, спаслаўшыся на тое, што там няма канкрэтыкі, што не дае мажлівасці праверыць факты. І Верамененка і Саранчукаў стаялі на тым, што відэазапіс і ёсць тым пажаданым фактам, але іх аргументы не былі прынятыя на падставе таго, што толькі кампітэнтныя ворганы змогуць разабрацца ў праўдзівасці відэа, і глядзець яго не сталі.

Пасля пачаўся разгляд скаргі Мікалая Саляніка. Мікалай Салянік падаў у УВК № 25 запыт, у якім было ўказана, як назіральнікі хацелі б выконваць свае абавязкі. Сутнасць палягае на тым, што назіральнік мусіць бачыць змест бюлетэня і яшчэ было некалькі нюансаў звязаных з назіраннем пры падліку галасоў. Але УВК № 25 не прыняла падыход выкладзены Салянікам, таму той падаў скаргу ў АВК № 51.

Салянік пачаў сваю прамову з таго, што назіральнік не можа выконваць свае абавязкі, калі не бачыць аб’екта назірання. Спасылаўся на здаровы сэнс і міжнародны досвед. Але яго довады не былі прынятыя, і яму было заяўлена, што ў яго прапанове існуюць нюансы, якія парушаюць Выбарчы Кодэкс Рэспублікі Беларусь. Яго скарга таксама не была задаволеная.

Мікалая Салянік паабяцаў прайсці і пракуратуру і ўсе неабходныя інстанцыі.

Такім чынам, аніводная скарга на паседжанні не была задаволеная.

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты