Навіны

Помнік Леніну ў Барысаве не мае гісторыка-культурнай каштоўнасці

Яшчэ ўлетку група грамадзянаў Беларусі праз сайт https://petitions.by/ накіравала ў Барысаўскі райвыканкам заяву пра тое, каб з галоўнай плошчы Барысава прыбралі помнік Леніну. У ліку грамадзян, падпісаўшых зварот,быў праваабаронца са Смаргоні Алесь Дзергачоў.
У адказе Барысаўскі райвыканкам паведаміў, што дадзены аб’ект з’яўляецца помнікам гісторыі нашай краіны, спаслаўшыся на нормы заканадаўства.
Правабаронца з такім адказам не пагадзіўся і склаў зварот у Мінскі аблвыканкам, у якім прывёў довады аб памылковасці пазіцыі Барысаўскага райвыканкама і ягоных спасылак на заканадаўства.
Пад зваротам было 73 подпісы.
У адказе Мінскі аблвыканкам паведаміў, што згодзен з аргументамі заяўнікоў: помнік Леніну ў Барысаве не мае гісторыка-культурнай каштоўнасці. Таму  даручыў Барысаўскаму райвыканкаму паўторна разгледзець зварот.
Дарэчы, у Смаргоні помнік Леніну з цэнтральнай плошчы прыбраны менавіта па прычыне адсутнасці такой каштоўнасці. Мясцовая грамада ніякіх пярэчанняў не выказвала.

16.11.2019 Тэгі: Алесь Дзергачоў

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты