Навіны

У Смаргоні незаконная агітацыя за праўладнага кандыдата (фотафакт)

У  Метадычным дапаможніку ЦВК для ўчастковых выбарчых камісій (п.4.) са спасылкай на артыкулы 44 і 45 Выбарчага кодэкса тлумачыцца, што ў перыяд датэрміновага галасавання агітацыйныя друкаваныя матэрыялы не павінны знаходзіцца ў тым памяшканні (пакоі), дзе праводзіцца датэрміновае галасаванне.
Тым не менш, на участку №5, што месціцца на вуліцы Сініцкага ў Смаргоні, непасрэдна ў пакоі для датэрміновага галасавання на стэндзе пад агульным азнаямляльным  плакатам з біяграфічнымі дадзенымі кандыдатаў размяшчаецца амаль такі ж па велічыні агітацыйны плакат праўладнага кандыдата Віктара Свілы.

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты