Навіны

"Аранжавая" выбарчая рэклама ў Гародні

У Гародні мясцовыя ўлады імкнуцца забяспечыць яўку выбарцаў на ўчасткі кожнай цаной. Прыкладам на тэрыторыі жылых дамоў, якія ўваходзяць у 23-і выбарчы ўчастак Гарадзенскай-Ленінскай акругі №52 на пад'ездах дамоў 15 лістапада з'явіліся інфармацыйныя аранжавыя (!) аркушы з інфармацыяй калі і дзе можна прагаласаваць насельнікам гэтых дамоў.

Ніякіх афіцыйных выходных дадзеных гэтая інфармацыйная ўлётка не змяшчае. Калі такую рэкламу робіць канкрэтная ўчастковая камісія, то чаму гэтыя ўлёткі не ад яе імя. Калі распаўсюдам каляровых улётак-запрашэнняў займаюцца нейкія іншыя арганізацыі - то што гэта за арганізацыі і за якія сродкі яны здзейснілі друк такіх інфармацыйных улётак і іх расклейку?

Выбарчы ўчастак №23 размешчаны на тэрыторыі гарадзенскай гімназіі №6. 

Незалежныя назіральнікі адзначаюць, што такой "падпольнай" "аранжавай" рэкламы ў горадзе ў час выбарчых кампаній раней не было.

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты