Навіны

Жыхароў Слонімшчыны і Зэльвеншчыны заганяюць галасаваць

На Слонімшчыне і Зэльвеншчыне ад кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, вучылішчаў і школ патрабуюць, каб усе іх супрацоўнікі датэрмінова прагаласавалі. Датэрмінова прагаласавалі ўсе да аднаго і, каб праверылі па спісах, хто прагаласаваў, а хто не, інакш, як кажуць зэльвенцы і слонімцы, будуць праблемы на працы. І людзі ідуць галасаваць. Сілком на выбарчыя ўчасткі загналі афіцэраў і салдат Слонімскай 11-й механізаванай брыгады, работнікаў Слонімскага водаканала, ЖКГ і іншых.

Наглядальнік за выбарамі Іван Бедка сказаў, што на Сонечным участку для галасавання № 11 скрынка для галасавання так апячатаная, што вечка яе на некалькі сантыметраў можна падымаць уверх і кідаць колькі заўгодна бюлетэняў. На заўвагу Івана Бедкі члены камісіі сказалі, што ўсё тут нармальна.

Кандыдат у дэпутаты па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Віктар Марчык такую сітуацыю пракаментаваў наступным чынам: “Тое, што адбываецца цяпер, не было і блізка раней. Вертыкальшчыкі самым нахабным чынам заганяюць людзей на датэрміновыя выбары. Гэта робіцца дзеля таго, каб ноччу перад выбарамі замяніць бюлетэні за праўладнага кандыдата. Таму што вертыкальшчыкі бачаць і добра ведаюць, што людзі сёння за іх кандыдатаў галасаваць не будуць. А сітуацыю трэба неяк “выратоўваць” на карысць свайго вылучэнца. Гэта зараз і адбываецца. Наглядальнікі, як могуць, так і кантралююць участкі, але нахабнасць пакуль перамагае”.

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты