Навіны

Камісіі ўводзяць у зман маладых выбарцаў (абноўлена)

На інфармацыйным стэндзе перад уваходам на ўчасткі №17 і 18 Гродзенскай-Цэнтральнай выбарчай акругі №51 (яны размешчаны ў Гарадзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце) размешчаны дастаткова дзіўны плакат, які належыць Гродзенскай абласной арганізацыі БРСМ.

Пад плакатам змешчаны дастаткова адназначны заклік "Сделать выбор - наш долг и наше право". Падкрэслена гэта чырвонай лініяй. Такі плакацік "Уголок молодого избирателя" са змешчаным унізе заклікам таго самага маладога выбарца можа ўвесці якраз у зман, паколькі выбарчае права зусім не з'яўляецца "долгом". Слова "долг" ёсць сінонімам слова абавязак. Такім чынам такі заклік ёсць ускосным прымусам да галасавання студэнтаў аграрнага ўніверсітэту, што парушае выбарчае заканадаўства.

З іншага боку ўзнікае натуральнае пытанне - чаму агітацыйны плакат канкрэтнай грамадскай арганізацыі змешчаны сярод іншых інфармацыйных выбарчых матэрыялаў? Такая прапаганда праўладнай арганізацыі БРСМ ёсць абсалютна недапушчальнай у час выбарчай кампаніі і галасавання.

Прадстаўнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Хільмановіч падаў скаргу на такое некарэктнае размяшчэнне інфармацыйных матэрыялаў.

 

Афіцыйны адказ будзе ўжо ў наступныя дні. Але ўжо цягам 14 лістапада камісіі №17 і 18 часткова паправілі выбарчы інфармацыйны стэнд на ўваходзе.

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты