Навіны

Смаргонскі райвыканкам лічыць сустрэчу з праўладным кандыдатам грамадска важным мерапрыемствам

Смаргонскі райвыканкам лічыць сустрэчу з праўладным кандыдатам грамадска важным мерапрыемствам, дзеля якой у школьнікаў адабралі міжурочныя перапынкі

Смаргонскі назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алесь Дзергачоў яшчэ у канцы мінулага месяца звярнуўся ў Смаргонскі райвыканкам з заявай пра тое, што праўладным кандыдатам у дэпутаты Віктарам Свілам запланаваны сустрэчы з выбаршчыкамі у школах №1 і №7 Смаргоні ва ўрочны час гэтых школ.
Зварот быў абумоўлены той акалічнасцю, што паводле рашэння Смаргонскага райвыканкама ад 2 кастрычніка 2019 года №877 у памяшканнях школ раёна сустрэчы могуць праводзіцца толькі ў па-за урочны час.
На гэтай падставе Алесь Дзергачоў прапаноўваў прыняць захады папераджальнага характару, каб прадухіліць парушэнне.
І як адрэагаваў райвыканкам?
Сустрэчы не былі адмены.
У адказе ад 12 кастрычніка 2019 года №08-06/Д-286 райвыканкам паведамляе, што сустрэча з кандыдатам з’яўляецца грамадска-важным мерапрыемствам, а таму дзеля бяспекі вучняў у іх былі скарочаны міжурочныя перапынкі на 5 хвілін.
У выніку атрымалася, што фармальна сустрэча прайшла ў па-за ўрочны час, але з неправамерным выкарыстаннем адміністрацыйнага рэсурсу на шкоду здароўю навучэнцаў.
Што тычыцца сустрэчы ў школе №7 падчас урокаў другой змены, то орган улады Смаргоні без усялякіх тлумачэнняў паведаміў, што яна адбылася пасля заканчэння першай змены заняткаў.
Такая фармулёўка не адмаўляе правядзенне сустрэчы ва ўрочны час другой змены.
Там не менш, паводле адказу Смаргонскі райвыканкам прыйшоў да высновы, што кандыдат Віктар Свіла рашэнне выканкама не парушаў.

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты