Навіны

У Гародні заганяюць студэнтаў на датэрміновае галасаванне

Выпадкі пра загон студэнтаў на датэрміновае галасаванне ў Гародні сталі насіць масавы характар. Пра тое сведчаць самыя студэнты, якія дзеляцца інфармацыяй з назіральнікамі.

   Так, на ўчастку 12, што ў 51-ай выбарчай акрузе, які знаходзіцца ў інтэрнаце Гарадзенскага дзяржаўнага медыцынскага каледжу па вуліцы Горкага 61/1, назіральнікаў здзівіў той факт, што студэнты ідуць галасаваць апранутыя не па восеньсу, а ў трыко і іншай вопратцы, у якой людзі звычайна адпачываюць у хаце, і ў хатніх шлёпках на нагах. На пытанні назіральнікаў студэнты паведамілі, што ім загадаў прагаласаваць датэрмінова іх куратар групы. Таму яны павыходзілі з інтэрнатных пакояў у чым былі і накіраваліся на дзяльніцу. Пры гэтым, куратар давёў ім, што калі хто не прагаласуе датэрмінова, то ў таго будуць знятыя балы, ці што яшчэ страшней, пасля вучобы таго адправяць у … Астравец. (?) Або, такіх студэнтаў перавядуць у менш прэстыжныя групы дзе вучацца туркмены. (?).

   Падобны выпадак распавялі і студэнты Гарадзенскага Дзяржаўнага Універсітэту імя Янкі Купалы. Куратарка групы інфармацыі і камунікацыі вельмі настойліва прапаноўвала студэнтам прагаласаваць датэрмінова. Яна ў сваёй рыторыцы націскала на свядомасць, ужывала фразы “вы ўжо не маленькія і самыя ўсё разумееце”, і нават выказвала “апасенні”, што ў асноўны дзень галасавання можна будзе не паспець гэтага зрабіць па незразумелых прычынах.

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты