Навіны

У Гародні ўчастковая камісія №38 не ведае заканадаўства

У Гародні зафіксаваны першы інцыдэнт у час датэрміновага галасавання. Камісія выбарчага ўчастку №38 Цэнтральнай Гарадзенскай выбарчай акругі №51, што размяшчаецца ў сярэдняй школе №5, адмовілася рэгістраваць назіральніцу ад АГП Наталлю Більдзюк. У камісіі гэтага ўчастку (старшыня камісіі дырэктар школы Таццяна Дрозд) прадстаўніцу АГП адмовіліся рэгістраваць назіральнікам на той падставе, што пратакол вылучэння ад гарадской арганізацыі АГП не змяшчае афіцыйнай пячаткі.

Між тым Гарадзенская гарадская арганізацыя АГП не мае пячаткі, але дзеіць легальна ў адпаведнасці з заканадаўствам. Афармленне такіх пратаколаў па вылучэнні назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі не патрабуе пячаткі.

Камісія ўчастку №38 адмовілася прымаць і скаргу назіральніцы, якую не зарэгістравалі.   

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты