Навіны

Уладныя кандыдаткі ў дэпутаты запісаліся ў ветэраны?

4 лістапада арганізацыя Кастрычніцкага раёну ветэранаў правяла сустрэчу адразу ж трыма праўладнымі кандыдатамі – па акругах №49, 50 і 51 – Ірынай Луканскай, Аленай Патапавай і Ліліяй Кір’як. Яны былі запрошаныя на… справаздачна-выбарчы сход ветэранскай арганізацыі. У той сама час гэтыя кандыдаткі падалі заявы самі на сустрэчу на гэтым сходзе. Гэта адбывалася ў Гарадзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. Кандыдатку ад Беларускай партыі “Зялёныя” па Гарадзенскай-Занёманскай акрузе №49 Жанну Гасцяеву адразу не хацелі пускаць на гэтую сустрэчу. Старшыня ветэранскай арганізацыі нават заявіў, што гэта сустрэча для “сваіх” кандыдатаў. Жанна Гасцяева заявіла, што выкліча міліцыю. Толькі пасля гэтага праўладная кандыдатка Лілія Кір’як (цяперашняя дэпутатка Палаты) правяла Гасцяеву ў актавую залу.

На адкрыцці сходу старшыня паседжання Уладзімір Цюцюнік прадставіў усіх трох уладных кандыдатак у дэпутаты і заклікаў галасаваць за іх. Пры тым Гасцяеву адмовіўся прадстаўляць і даваць ёй слова.

Пасля ўказання намесніцы Цюцюніка Таццяны Саковіч (яна ж член АВК№49) слова Гасцяевай усё ж далі.

Усяго на сустрэчы прысутнічала больш за 40 кіраўнікоў пярвічных ветэранскіх арганізацый Кастрычніцкага раёну. Прысутнічалі назіральнікі ад АБСЕ і доўгатэрміновы назіральнік ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель.

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты