Навіны

Чарговая хлусня слонімскіх “вертыкальшчыкаў” пры агітацыі

Чарговая хлусня вертыкальшчыкаў пры агітацыі за праўладнага кандыдата выяўлена ў Слоніме. Першая хлусня зафіксаваная ў Слоніме ў СШ № 8, дзе замест бацькоўскага сходу адбылася сустрэча праўладнага кандыдата ў дэпутаты ад Слонімскай выбарчай акругі № 58 Валянціна Семянякі з бацькамі дзяцей. Хоць аб’яву пра бацькоўскі школьны сход напісаў сам дырэктар школы Іван Міхальчэня. Але замест бацькоўскага сходу там адбывалася сустрэча з кандыдатам у дэпутаты.

Другая хлусня ў Слоніме з’явілася ў СШ № 2. На сайце райвыканкаму напісана, што сустрэча Семянякі і яго даверанымі асобамі адбудзецца 1 лістапада ў СШ № 2 г. Слоніма ў 10 гадзін. Каб неяк прыцягнуць людзей ў рабочы час на сустрэчу, у школе вывесілі аб’яву, што ў 10 гадзін там адбудзецца пасяджэнне літаратурнай гасцёўні “Земля, откуда мы родом”. На пасяджэнне запрошаны члены Саюза пісьменнікаў Беларусі І.Войтка і В.Семяняка (ён піша вершы па-руску і па-беларуску). У абавязковым парадку на пасяджэнні гасцёўні павінны былі быць па 2-3 бібліятэкары з усіх бібліятэк горада і раёна, а таксама педагогі СШ № 2. Уявіце: і гэта ў працоўны час… Во якія “вялікія пісьменнікі” завіталі ў Слонім, куды заганяюць слухачоў і гледачоў, выкарыстоўваючы свой адміністрацыйны рэсурс і хлусню мясцовыя вертыкальшчыкі.

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты