Навіны

Кіроўцам Радкевічам закон не пісаны?

Карыстальнікі сацыяльных сетак паведамляюць, што кіроўцы Наваградскага аўтобуснага парку № 5 – браты Сцяпан і Аляксандр Радкевічы парушаюць беларускае заканадаўства. Яны вывешваюць сцяжок чужой дзяржавы – Расейскай Федэрацыі – на лабавым шкле рэйсавага аўтобуса і тым самым ігнаруюць адпаведны загад “Гроднааблаўтатранса” № 111 ад 7.12.2018 года.  

Сцяжок вывешаны ў маршрутным аўтобусе на рэйсе Гародня – Ліда – Наваградак.

Напомнім, што ў 2018 годзе лідскі грамадскі актывіст Валер Мінец дамогся выканання заканадаўства і таго, каб на лабавым шкле грамадскага аўтатранспарту не вывешваліся староннія прадметы (афіцыйны дакумент ніжэй). Але зараз зноў знайшліся кіроўцы, якія парушаюць заканадаўства

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты