Навіны

Каляндар памятных датаў Гарадзеншчыны на лістапад

Каляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на лістапад 2019 году

1 лістапада

У лацінскім абрадзе сьвята Усіх Сьвятых.

35 гадоў таму (1984) – Памёр Пётра Сергіевіч, беларускі мастак. На Гарадзеншчыне расьпісаў касьцёлы ў Жодзішках, Солах (Смургонскі р-н), Поразаве (Сьвіслацкі р-н).

2 лістапада

Дзяды, дзень памінаньня памерлых.

150 гадоў таму (1869) – У маёнтку Крупляны (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Язэп Стаброўскі, беларускі археолаг, краязнавец.

60 гадоў таму (1959) – Памёр Аляксандар Орса, беларускі педагог, доктар прыродазнаўства, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, ЗША). выкладаў прыродазнаўства ў Наваградскай беларускай гімназіі. Нараджэнец мяст. Нягневічы (Наваградзкі р-н).

3 лістапада

340 гадоў таму (1679) – Памёр Аляксандар Палубінскі, ваенны дзеяч ВКЛ, слонімскі падкаморы, ваўкавыскі і слонімскі стараста.

4 лістапада

225 гадоў таму (1794) – Пры абароне прадмесьця Варшавы Прагі загінуў Якуб Ясінскі, вайсковы і палітычны дзеяч, інжынер, паэт, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794. Пахаваны пры варшаўскім касьцёле “На Камёнку”.

5 лістапада

20 гадоў таму (1999) – Памёр Уладзімер Сідлярэвіч, дзеяч БКА, беларускай эміграцыі (Нямеччына, Аўстралія). Вучыўся ў Лідзе, працаваў настаўнікам у Васілішках. Пахаваны ў Мэльбурне.

6 лістапада

330 гадоў таму (1689) – У Дзярэчыне нарадзіўся Антоні Казімер Сапега, дзяржаўны дзеяч ВКЛ.

8 лістапада

235 гадоў таму (1784) – У маёнтку Шаўры (Вараноўскі р-н) нарадзіўся Тодар Нарбут, гісторык, археолаг, краязнавец.

12 лістапада

225 гадоў таму (1794 па водле іншых зьвестак 1796) – У в. Гожна (?, Беласточчына) нарадзіўся Міхал Рукевіч, удзельнік вызвольнага руху, філамат. На пач. 1820-ых жыў у Мількаўшчыне (Гарадзенскі р-н).

13 лістапада

30 гадоў таму (1989) – У Менску памёр Фёдар Янкоўскі, беларускі мовазнавец. Пахаваны на Усходніх могілках. Жыў і працаваў у Гародні.

14 лістапада

80 гадоў таму (1939) – Заходняя Беларусь была афіцыйна ўлучаная ў склад БССР.

16 лістапада

Дзень Маці Божай Вострабрамскай – апякункі Беларусі.

19 лістапада

235 гадоў таму (1784 ці 1785) – У вёсцы Вулька (Бельскі пав., Беласточчына) нарадзіўся Міхал Баброўскі, беларускі вучоны-славіст. У 1824-26 працаваў у Жыровічах.

23 лістапада

195 гадоў таму (1824) – У Рыме нарадзіўся Баляслаў Русецкі, мастак, які працаваў на Беларусі. Адзін час жыў у Гародні, зрабіў шэраг размалёвак у гарадзенскіх касьцёлах, алтарную карціну “Сьвяты Казімір” у гарадзенскай фары.

25 лістапада

305 гадоў таму (1714) – У маёнтку Дзятлава (Дзятлаўскі р-н) нарадзіўся Тамаш Жаброўскі беларускі асьветнік, архітэктар, астраном, матэматык.

26 лістапада

155 гадоў таму (1864) – Памёр Тодар Нарбут, гісторык, археолаг, краязнавец. Пахаваны ў в. Нача (Вараноўскі р-н).

130 гадоў таму (1889 ці 1891) – На Віленшчыне нарадзіўся Вацлаў Раманоўскі, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар. У 1922-36 служыў пробашчам у Германішках (Вараноўскі р-н). Памёр ці згінуў пасьля 1939 г.

27 лістапада

350 гадоў таму (1669) нарадзіўся Караль Радзівіл, дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ. Валодаў Смаргонямі, Карэлічамі.

30 гадоў таму (1989) – Памёр Кастусь Станкевіч (нар. у 1925 у мяст. Турэц, Карэліцкі р-н), дзеяч беларускай эміграцыі (Аўстралія).

29 лістапада

70 гадоў таму (1949) – У савецкім канцлягеры пад Тайшэтам забіты Адам Станкевіч (паводле інш. зьв. 4 сьнеж.), беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, грамадзка-культурны дзеяч, асьветнік, культуролаг, выдавец, публіцыст. Нараджэнец в. Арляняты (Смургонскі р-н). Пахаваны на могілках Азярлага каля в. Шаўчэнкі.

30 лістапада

30 гадоў таму (1989) – У Гародні прайшла ўстаноўчая канферэнцыя Гарадзенскага гарадзкога аддзяленьня Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны.

Падрыхтаваў Уладзімір Хільмановіч

 

Відэа

праваабарончыя сайты