Навіны

Акруговая камісія цісне на кандыдатку Ірыну Давідовіч

30 кастрычніка ў Іўі адбылося паседжанне акруговай выбарчай камісіі №54. На якім разглядалася пытанне пра размяшчэнне кандыдаткай ад партыі АГП Ірынай Давідовіч у сваіх акаўнтах сацыяльных сетак відэароліка з тэлевыступам для Гарадзенскай тэлевізіі. Напомнім, што гэты выступ заблакаваў і не пусціў у эфір кіраўнік тэлерадыёкампаніі "Гродна" Мікалай Мельячэнка.

Ірына Давідовіч прысутнічала на паседжанні АВК, яна лічыць, што размяшчаць відэаролік у інтэрнэце мела права і гэта не супярэчыць заканадаўству, а вось дзеянні тэлевізійнага чыноўніка Мельячэнкі, які ў выбарчым працэсе самавольна ўзяў на сябе функцыю цэнзара, засталіся без належнай прававой ацэнкі.

У выніку акруговая камісія №54 (старшыня Анатоль Букліс, сакратар Святлана Мірончык) абвесціла Ірыне Давідовіч папярэджанне “у звязку з парушэннем правядзення перадвыбарчай агітацыі”.
Ірына Давідовіч абскарджвае гэтае рашэнне АВК у Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі. Аднак ужо зараз няма сумневу, што ТВК возьме бок акруговай камісіі.

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты