Навіны

Пазнай дэпутата па агітацыі

Выбары ў Беларусі ўжо выходзяць на фінішную прамую. У самым разгары этап агітацыі. Калі паглядзець сайт гарадзенскага гарвыканкаму, то націснуўшы на банер “Выбары 2019” ў падпункце “паведамленні” кожны можа ўбачыць, дзе і калі выступае перад выбаршчыкамі які кандыдат. А кандыдаты сапраўды выступаюць. І ў яслях-садочках, і ў школах, і ў коледжах і ў гімназіях… Праўда, не ўсе. Некаторыя аддаюць перавагу вулічным пікетам.

І вось дзіўным чынам і тут народ раздзяліўся. Праўладныя кандыдаты актыўна агітуюць у крытых памяшканнях. Апазіцыйныя, больш на вуліцы.

Лідар гарадзенскага БНФ Вадзім Саранчукоў, ён жа кандыдат у дэпутаты, зарэгістраваны па Гарадзенскай – Цэнтральнай выбарчай акрузе № 51. Ён амаль штодзённа стаіць са сваёй камандай на вулічных агітацыйных пікетах і тлумачыць нам такую сітуацыю проста:

– Мая каманда сама ідзе да людзей. Нам у крытыя памяшканні ніхто народ зганяць не будзе. І мы самы ідзём да яго.

Як бы там ні было, а гарадзенскаму выбаршчыку ў такой сітуацыі вельмі лёгка разабрацца, дзе якога кандыдата можна знайсці. Зручна.

Відэа

праваабарончыя сайты