Навіны

Вадзіма Саранчукова выклікалі ў камісію

Кандыдата ў дэпутаты зарэгістраванага ў Гарадзенскай –Цэнтральнай выбарчай акрузе № 51 Вадзіма Саранчукова выклікалі ў камісію для дачы тлумачэнняў. Справа ў тым, што кіраўнік гарадзенскага БНФ, ён жа кандыдат у дэпутаты, актыўна пачаў агітацыйную кампанію з раздачай сваіх друкаваных матэрыялаў. Матэрыялы як і належыць надрукаваныя ў друкарні, і раздача іх пачалася згодна з каляндарным планам. Але выклік у камісію ўсё ж адбыўся. Тлумачыць сам Вадзім:

– На размове прысутнічалі старшыня камісіі Сяргей Рапін, яго намеснік і сакратар. Мяне папрасілі даць тлумачэнні, чаму я раздаваў тую прадукцыю, якую не прадставіў у камісію. Але ў друкарні, дзе я забіраў наклад, было пакінута неабходная колькасць асобнікаў для зацікаўленых бакоў. Вельмі нармальная працэдура, калі друкарня цэнтралізавана накіроўвае тыя матэрыялы ўсім, каму трэба. Я таксама, як ішоў у камісію, занёс туды такія матэрыялы. Нідзе не сказана, што я мусіў іх прынесці ў канкрэтную дату. Таму я лічу што нічога не парушыў. Старшыня камісіі сказаў, што АВК № 51 будзе яшчэ абмяркоўваць гэтае пытанне.

Вынікі такога абмеркавання даведаемся неўзабаве. А вось рашэння Абласной камісіі, якая выступіла з рэкамендацыямі да АВК № 51, каб тая разгледзела патрабаванні Вадзіма Саранчукова, якія тычыліся тэксту на плакатах на ўчастковых камісіях, па словах старшыні АВК № 51 ім яшчэ нават не паступала.

Відэа

праваабарончыя сайты