Навіны

Клубная дыскусія моладзі на тэму смяротнага пакарання (фота)

У Гародні моладзь з клубу АБФ (Актыўным быць файна) правяла дыскусію на тэму смяротнага пакарання ў Беларусі. Гасцямі двухгадзіннай сустрэчы на клубе сталі гарадзенскія грамадскія актывісты, праваабаронцы Уладзімір Хільмановіч і Ігар Банцар.

Уладзімір Хільмановіч прадставіў моладзі сваё бачанне праблемы і праааналізаваў кожны з 6 асноўных аргументаў супраць смяротнага пакарання, расказаў пра некаторыя заканадаўчыя аспекты. Ігар Банцар таксама спасылаўся на сусветнае і беларускае заканадаўства, прыводзіў какнрэтныя гарадзенскія гісторыі здзяйснення злачынстваў і іх наступствы. Закраналіся сама разнастайныя аспекты смяротнага пакарання - заканадаўчы, псіхалагічны, матэрыяльны, маральны, міжнародны.

Маладыя людзі разышліся ў сваіх меркаваннях па тэме смяротнага пакарання. Гучалі разнастайныя аргументы як за, так і супраць смяротнага пакарання, часам зусім нечаканыя. Галоўнае, што актуальная тэма не пакінула нікога абыякавым.

Архіў

Кастрычнік 2019
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Відэа

праваабарончыя сайты