Навіны

Гайнаўская памяць

«Люб­лю я Гай­наў­ш­чы­ну на­шу, яе не мож­на не лю­біць,

Тут кож­ная сцеж­ка мне зна­ё­ма, тут пра­жы­ва­юць зем­ля­кі.

Тут пра­жы­ва­лі на­шы дзя­ды і дзе­да­вы дзя­ды тут ля­жаць,

Яны жы­лі і га­ра­ва­лі, ця­пер ля­жаць там дзе кры­жы». 

Сло­вы ме­на­ві­та гэ­тай пес­ні, на­пі­са­най на­стаў­ні­кам бе­ла­ру­скай мо­вы Ва­сі­лём Са­коў­скім, аба­вяз­ко­ва па­він­ны стаць гім­нам на­шай шко­лы, зна­чыць, бе­ла­ру­ска­га лі­цэя ў Гай­наў­цы. Зас­пя­ва­ная ка­лек­ты­вам «Ду­бі­ны» на сцэ­не са­ка­ві­ты­мі га­ла­са­мі Ма­ры­ё­лі Пшы­ход­скай і Дзміт­рыя Ці­ха­ню­ка да­ла та­кую коль­касць дры­жы­каў і слёз, што про­ста не ра­ска­заць. Гэ­тая пес­ня, праў­да, пра той ку­ток пад­ляш­скай пра­сто­ры, дзе бе­ла­ру­скасць кам­пак­т­на злі­ва­ец­ца з пры­род­на-хрыс­ці­ян­скім ус­п­ры­ман­нем све­ту. Та­кім чы­нам ду­шы і сэр­цы га­то­выя ёсць да здзяй­с­нен­ня вык­лі­каў, якія не пад сі­лу ін­шым. Што­дзён­ная пра­ца­ві­тасць ― так­са­ма не­аб­ход­ная спра­ва для лі­цэй­ска­га і да­рос­ла­га ўзро­сту.

Спа­дар Ва­сіль, пры­мі­це са­мыя шчы­рыя пры­ві­тан­ні і сло­вы па­дзя­кі за Ва­шу на­стаў­ніц­кую, гра­мад­скую і жур­на­ліс­ц­кую пра­цу ра­зам з «Ні­вай». Мно­гія ўдзель­ні­кі з’ез­да ча­ка­лі Вас у шко­ле, каб па­дзя­ка­ваць Вам аса­бі­ста, там, на мес­цы, і пра­сі­лі, каб у «Ні­ве» аба­вяз­ко­ва гэ­та зра­біць. Ро­бім гэ­та з най­вя­лік­шай пры­ем­нас­цю. Так­са­ма не за­бы­ва­ем усіх тых на­стаў­ні­каў, якія бы­лі пры­сут­ны­мі, і тых ад­сут­ных, бо без іх тру­ду не бы­ло б вуч­нёў­ска­га цу­ду. Для па­мя­ці шко­лы і мо­ла­дзі аба­вяз­ко­ва па­він­ны быць па­ка­за­ны скла­да­нас­ці са­ра­ка­вых га­доў, ка­лі на­стаў­ні­кі шко­лы бы­лі лік­ві­да­ва­ны поль­скім пад­пол­лем, ці арыш­та­ва­ны са­вец­кі­мі ор­га­на­мі. Нель­га цяж­кіх хві­лін, якія ма­цу­юць усё гра­мад­ства, за­сей­ваць тра­вой за­быц­ця.

Для мя­не аса­бі­ста го­на­рам і ўзру­шэн­нем бы­ло тое, што на­шу клас­ную част­ку з’ез­да вя­ла мая лі­цэй­ская вы­ха­ва­цель­ка Зі­на­і­да Пет­ру­чук. Ей­ныя раз­ва­жан­ні пра ча­ла­ве­ка і шко­лу па­каз­ва­юць той ін­тэ­лек­ту­аль­на-эма­цый­ны па­тэн­цы­ял, які быў пе­ра­да­дзе­ны ёю ўсім вуч­ням. І ме­на­ві­та вы­хо­дзя­чы за му­ры шко­лы пас­ля ча­ты­рох га­доў лі­цэя, мы ат­рым­лі­ва­лі атэ­стат спе­лас­ці. Па­ні пра­фе­сар Пет­ру­чук, ня­гле­дзя­чы на свае праб­ле­мы са зда­роў­ем, па­ка­за­ла нам і за­раз не менш важ­ны ўрок жыц­ця. Той урок, які, ма­быць, ча­кае нас з не­ве­ра­год­ны­мі вып­ра­ба­ван­ня­мі. Але сі­ла спа­кою і рэф­лек­сіі на фо­не ска­ра­цеч­ных га­доў дае па­чуц­цё за­дум­лі­ва скры­тай ус­меш­кі. Ме­на­ві­та ў час школь­най, клас­най су­стрэ­чы, ка­лі да­вед­ва­еш­ся пра лёс і гі­сто­рыю абі­ту­ры­ен­таў, мо­жаш толь­кі га­на­рыц­ца, які­мі шля­ха­мі пай­ш­ло на­ша жыц­цё. Жан­чы­ны ― ле­ка­ры, мед­сёст­ры, на­стаў­ні­цы, фі­нан­сіст­кі, на­ву­коў­цы, са­ма­стой­ныя біз­нес-ву­мен, ак­тыў­ныя пен­сі­я­нер­кі; муж­чы­ны са ста­рэй­шых га­доў ― гэ­та вай­скоў­цы, ін­жы­не­ры, на­ву­коў­цы, ле­ка­ры, са­маў­ра­даў­цы, біз­не­соў­цы і шмат хто яш­чэ ― усіх не пе­ра­лі­чыць. Ну і для нас са­мае га­лоў­нае гэ­та на­шы шмат­га­до­выя чы­та­чы, ка­рэс­пан­дэн­ты, пісь­мен­ні­кі, якія ства­ра­юць на род­най мо­ве. За­раз у рэ­дак­цыі «Ні­вы» пра­цу­юць тры вы­пуск­ні­кі гай­наў­ска­га лі­цэя: ні­жэй­пад­пі­са­ны, Ган­на Кан­д­ра­цюк ― жур­на­ліст­ка і пісь­мен­ні­ца, Аляк­сандр Вяр­біц­кі ― жур­на­ліст. На на­шых ста­рон­ках дру­ку­ец­ца так­са­ма вы­пуск­нік Мі­хал Ан­д­ра­сюк, які на мі­ну­лым тыд­ні стаў лаў­рэ­а­там най­больш прэ­стыж­най уз­на­га­ро­ды ў га­лі­не про­зы ― «Прэ­міі Гед­рой­ца». І шмат ін­шых вы­пуск­ні­коў на­ша­га лі­цэя пі­са­ла нам сло­ва­мі і ве­да­мі на­бы­ты­мі ў час ву­чо­бы.

Са­май ці­ка­вай для мя­не жам­чу­жы­най лі­цэй­скай рэ­ча­іс­нас­ці быў наш моў­ны кам­па­нент школь­на­га ка­лі­до­ра. Тут, як у тым квя­ці­стым ага­ро­дзе, пе­ра­лі­ва­лі­ся гу­кі і сло­вы пры­га­жос­ці на­шых га­во­рак. Я з‑пад пуш­чы з ты­мі з Ча­ром­хі і Кляш­чэ­ляў ува­хо­дзі­лі ў моў­ны і мен­таль­ны кам­па­нент з людзь­мі з Нар­вы, На­раў­кі, Бе­ла­ве­жы. Моў­ная, бе­ла­ру­ская Ва­ві­лон­ская ве­жа ў чы­стай фор­ме ўзба­га­ча­ла нас уза­ем­на. У мой лі­цэй­скі час ані­вод­ныя лін­г­ві­стыч­ныя эк­с­пе­ды­цыі не бы­лі нам па­трэб­ныя. Ме­лі мы іх про­ста ў ад­ным мес­цы. За­тое вель­мі паз­на­валь­ны­мі бы­лі па­ез­д­кі да сяб­роў і сяб­ро­вак у ін­шыя вё­скі, дзе пры­ваб­лі­вас­ці да­рос­ла­га све­ту пры­цяг­ва­лі нас да ся­бе што­раз больш і больш, асаб­лі­ва ў дзя­во­ча-юнац­кім пла­не. Та­му дзя­куй Та­бе, лі­цэй, за ўсё і пра­бач нам, грэш­ні­кам, што сва­ім на­стаў­ні­кам да­пя­ка­лі за­мно­га.

Яў­ген Ва­па

06.10.2019 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Кастрычнік 2019
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Відэа

праваабарончыя сайты