Навіны

За час кіравання Лукашэнкі на Слонімшчыне ў камісіі трапіў толькі 1 чалавек

Слонімец Павел Севасцьян ад грамадскага аб’яднання БНФ “Адраджэньне” падаў у Слонімскі райвыканкам спіс з 11 чалавек для ўключэння іх ва ўчастковыя камісіі на выбары дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў. Цяпер грамадскі актывіст чакае адказу, бо яго вельмі цікавіць: каго ж сёлета нарэшце ўключаць ва ўчастковыя камісіі?

Рэч у тым, як сказаў Павел Севасцьян, за час прэзідэнцтва Лукашэнкі, ва ўчастковыя камісі ў Слонімскім раёне падаваліся больш за 50 чалавек ад Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, але за ўсе гэтыя гады аднойчы трапіў ва ўчастковую камісію толькі адзін чалавек. Больш ніколі нікога не ўключалі. “Калі цяпер такое паўторыцца, то ўжо вядома, якія будуць вынікі выбараў. Таму ўдзел у іх ужо можна не прымаць”, – сказаў Павел Севасцьян.

Архіў

Кастрычнік 2019
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Відэа

праваабарончыя сайты