Навіны

Ушанавалі 50-я ўгодкі паэта

У Гародні ў Цэнтры гарадскога жыцця прайшла вечарына памяці таленавітага гарадзенскага паэта і публіцыста Юры Гуменюка. У гэты дзень, 24 верасня, творцу споўнілася б роўна 50 гадоў. На жаль, Юры Гуменюк пайшоў з жыцця ўжо больш 6 гадоў таму - 19 студзеня 2013 года.

Вёў мемарыяльную вечарыну сябра і паплечнік Гуменюка па Таварыстве Вольных Літаратараў Алесь Аркуш. Менавіта ён прадставіў ўкладзеную кнігу "Захлынуцца апантанасьцю жыцьця". Пад гэтай вокладкай Алесь Аркуш сабраў рэпартажы, інтэрвію, артыкулы, карэспандэнцыі Юры Гуменюка. Пераважна гэта артыкулы, якія Гумянюк пад рознымі псеўданімамі (Людвік Сарока, Ігар Гандлеўскі, Адам Налібоцкі ды інш.)  друкаваў у легендарнай гарадзенскай газеце "Пагоня".

Алесь Аркуш падрабязна расказаў пра сваё знаёмства з Юры Гуменюком, пра працяглае сяброўства і супрацу пад эгідай ТВЛ. На вечарыне таксама выступілі мастак Сяргей Грыневіч, паэт Анатоль Брусевіч, публіцыст Уладзімір Хільмановіч, адзін з лідараў клуба "Паходня" Мікола Таранда, паэтка і літаратуразнаўца Ала Петрушкевіч, журналістка Галіна Ашмяна.

Архіў

Чэрвень 2020
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Відэа

праваабарончыя сайты