Навіны

Раёнкі Гарадзеншчыны ігнаруюць выбары

Раённыя газеты Гарадзенскай вобласці на сваіх старонках амаль не асвятляюць выбары. Відаць, атрыманы загад ад вышэйшага начальства актыўнасці пры асвятленні выбараў не выяўляць. На сайтах кожнай раёнкі ёсць рубрыка (для ўсіх газет і дзяржаўных устаноў аднолькавая), але амаль нічога пад гэтай рубрыкай не апублікавана пра хаду выбарчай кампаніі на тэрыторыі райцэнтраў. Пад рубрыкай “Выбары 2019” апублікавана вітанне Ярмошынай, ёсць тэкст пра ЦВК РБ, інфармацыі пра выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і ўсё. На некаторых сайтах газет напісана, што “матэрыялы тэматычнай рубрыкі чытайце на сайце газеты”. Але, калі адкрыць сайты газет, то нічога там мясцовага не апублікавана.

Не паведамляюць раёнкі пра зарэгістраваныя групы па зборы подпісаў, як ідуць зборы подпісаў, дзе выстаўляюцца пікеты і г.д. Не пішуць раёнкі і пра будучых кандыдатаў ад улады за якіх актыўна збіраюць подпісы па школах, прадпрыемствах і розных арганізацыях. Многія настаўнікі з райцэнтраў паведамляюць, што ім даведзены планы сабраць за чалавека ад улады па 100 подпісаў. Усё паўтараецца, як і ў мінулыя і пазамінулыя выбары. Сцэнар застаецца ранейшым.  

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты