Навіны

Гародня: датэрміновая прыхаваная агітацыя праўладнай вылучэнкі

Як выкарыстанне адміністрацыйнага рэсурсу, а таксама як злоўжыванне сваім службовым становішчам дзеля перавагі над канкурэнтамі на выбарах, і як прыхаваны факт датэрміновай агітацыі можна расцаніць дзейнасць цяперашняга дэпутата Ліліі Кір’як, якая зарэгістравала сваю ініцыятыўную групу і на бягучых выбарах па акрузе № 51. Зараз, згодна з заканадаўствам, Лілія Кір’як не павінна займацца агітацыяй. Але яна выкарыстоўвае адміністрацыйны рэсурс і свае мажлівасці цяперашняга дэпутата і пад выглядам працы дэпутата, у выбарчы перыяд, праводзіць сустрэчы з гараджанамі-выбарцамі на тэрыторыі гарвыканкаму.

Адначасна выкарыстоўваецца і інфармацыйны рэсурс Гарадзенскага гарвыканкаму. Так, на сайце гарадзенскага гарвыканкаму, дзеля такіх прыхаваных перадвыбарчых сустрэч з гарадзенцамі, размешчана аб’ява наступнага зместу:

“Прыём грамадзян дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Кір’як Л.В.

16 верасня 2019 года са 15.00 да 16.00 будзе праводзіцца «прамая тэлефонная лінія» і з 16.00 да 17.00 асабісты прыём грамадзян дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання Кір’як Ліліяй Вацлаваўнай.

«Прамая тэлефонная лінія» і асабісты прыём грамадзян будуць праводзіцца ў Гродзенскім гарадскім выканаўчым камітэце (пл. Леніна, 2/1, каб. 109)”.

Падобныя дзеянні можна расцаніць як выкарыстанне свайго службовага становішча і адміністрацыйнага рэсурсу для прыхаванай заўчаснай агітацыі, паколькі дэпутат Кір’як, якая ёсць прэтэндэнтам у кандыдаты на гэтых выбарах, зарэгістравала сваю ініцыятыўную групу. І праводзіць такія сустрэчы яшчэ да пачатку агітацыйнага перыяду, прыкрываючыся сваімі дэпутацкімі службовымі паўнамоцтвамі. Пры гэтым яна выкарыстоўвае інфармацыйны рэсурс гарвыканкаму і службовую тэрыторыю гарадзенскага гарвыканкаму (кабінет 109), для сустрэч з гарадзенцамі.

Такія дзеянні праўладнай прэтэндэнткі ў кандыдаты ставяць у няроўныя ўмовы яе трох канкурэнтаў па акрузе № 51, сярод якіх ёсць ініцыятыўныя групы прэтэндэнта ад дэмакратычнай апазіцыі, кіраўніка Гарадзенскай структуры БНФ Вадзіма Саранчукова, а таксама незалежнай кандыдаткі, літаратаркі Алены Шаламіцкай і беспартыйнага прадпрымальніка Уладзіміра Арцымана.

 

Архіў

Кастрычнік 2019
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Відэа

праваабарончыя сайты