Навіны

20 гадоў таму бясследна зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі

20 гадоў таму бясследна зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі.

Увечары 16 верасня 1999 года апазіцыйны палітык Віктар Ганчар і яго сябар бізнэсовец Анатоль Красоўскі былі ў лазні, што па вуліцы Фабрычнай, 20 у Менску. У той вечар каля 22.30 яны выйшлі з лазні, селі ў аўтамабіль Красоўскага. Пасьля гэтага ні іх, ні іх «Джып-чэрокі» не бачылі.

Як паведамляла пракуратура, што пачала крымінальную справу па факце знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага, непадалёк былі знойдзеныя аскалепкі пласмасавых фараў, сляды тармажэння і ўдару аўто аб дрэва, а таксама сляды крыві.

Беларуская і міжнародная грамадскасць лічыць, што Ганчар і Красоўскі былі выкрадзеныя па палітычных матывах, і падазрае ў датычнасці да іх выкрадання вышэйшых службовых асобаў Беларусі.

Чацвёра грамадзян Беларусі, якіх Еўразвяз лічыць датычнымі да знікненняў апазіцыйных палітыкаў у 1999-2000 гадах, дагэтуль знаходзяцца пад дзеяннем візавых і эканамічных санкцый. У іх ліку — былы міністр унутраных спраў Уладзімір Навумаў, экс-кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Віктар Шэйман, Юрый Сівакоў, які ў перыяд знікнення палітыкаў займаў пасаду міністра ўнутраных спраў, і Дзмітрый Паўлічэнка, былы камандзір брыгады спецназа ўнутраных войскаў МУС.


 

16.09.2019

Архіў

Кастрычнік 2019
123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Відэа

праваабарончыя сайты