Навіны

Паседжанне Смаргонскай АВК доўжылася толькі 4 хвіліны

У Смаргоні адбылося чарговае паседжанне акруговай камісіі №59 па так званых выбарах у Палату прадстаўнікоў.
Яно працягвалася усяго 4 хвіліны. За гэты час была ўзгоднена колькасць выбарчых участкаў у Смаргонскім і Астравецкім раёнах, якія уваходзяць у адну выбарчую акругу.
Пасля таго, як старшыня камісіі Раіса Захарыч аб’явіла пра заканчэнне паседжання, ніхто з членаў камісіі не ўзняўся з сваіх месцаў. На лагічнае пытанне назіральніка Алеся Дзергачова, чаму яны  не пакідаюць памяшкання, старшыня камісіі адказала, што далей камісія будзе разглядаць “унутраныя пытанні”. 
Што гэта за дадатковыя “пасядзелкі”, для назіральніка засталося загадкай, бо ён мусіў сысці з-за адсутнасці паўнамоцтваў весці назіранне за межамі часу афіцыйнага паседжання.
Таксама стала вядома, што ў камісію пакуль  не было зваротаў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па зборы подпісаў за рэгістрацыю кандыдатаў.

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты