Навіны

Жарт ад Смаргонскай акруговай выбарчай камісіі

У падраздзеле “Звесткі аб абласной выбарчай камісіі” раздзелу “Інфармацыя аб выбарчых камісіях” сваёй старонкі, прысвечанай так званым выбарам, на сайце Смаргонскага райвыканкама акруговая выбарчая камісія размясціла, відавочна, гумарыстычную інфармацыю.
Там размешчаны не толькі звесткі аб абласной камісіі. Чамусьці ёсць яшчэ паведамленне аб працы  Смаргонскай акруговай выбарчай камісіі 1 жніўня далёкага 2016 года па адрасе, дзе размяшчаецца Цэнтральная выбарчая камісія.

P.S. Праз пару гадзін пасля гэтай публікацыі недарэчнасць была выпраўлена. 

06.09.2019

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты