Навіны

Сплінне ў Вэрстоку

У на­шым пад­ляш­ска-рэ­лі­гій­ным кру­газ­ва­ро­це ма­ем свае пры­хад­скія свя­ты, якія пры на­го­дзе вы­кон­ва­юць ро­лю гра­мад­скіх, ін­тэг­ра­цый­ных су­стрэч вер­ні­каў не толь­кі з да­дзе­най цар­коў­най ак­ру­гі. Для мя­не з дзя­цін­ства са­мым ра­дас­ным і доў­га­ча­ка­ным свя­там бы­ло свят­ка­ва­нае двац­цаць вось­ма­га жніў­ня Ус­пен­ня Бо­жай Ма­ці, зва­нае ў нас Сплін­нем. Пра ўсе пры­ваб­лі­вас­ці стра­ча­на­га дзі­ця­ча­га све­ту ўяў­лен­няў, за­хап­лен­няў, мар і та­ям­ніц рэ­лі­гій­на-пры­род­на­га быц­ця за­ста­ец­ца толь­кі ўспа­мі­наць, раз­гор­т­ва­ю­чы пе­рад ва­чы­ма кар­ці­ны, што ме­лі мес­ца ў гэ­ты дзень у на­шай пры­хад­ской цар­к­ве ў Вэр­сто­ку. Для пуш­чан­ска-ся­лян­скай пра­сто­ры ас­вя­чэн­не ў гэ­ты дзень кве­так-бу­ке­таў са збож­жа і кве­так з ага­род­чы­каў да­ва­ла ду­хоў­ную па­дзя­ку за пра­цу лю­дзей і пла­да­ві­тасць зям­лі. Ме­на­ві­та з Ус­пен­нем Бо­жай Ма­ці па­чы­на­ла пас­ля жні­ва ад­па­чы­ваць і дра­маць кар­мі­цель­ка — Ма­ці Зям­ля. За­сы­на­ла яна па­ма­лень­ку, каб ап­ла­дат­ва­рыц­ца із­ноў у на­ступ­ным го­дзе. Уз­не­се­ныя ўга­ру для ас­вя­чэн­ня ва­дой квет­кі жыц­ця, пад­рых­та­ва­ныя спра­ца­ва­ны­мі жа­но­чы­мі ру­ка­мі, бы­лі і ёсць той та­ям­ні­цай ве­ры, што спа­лу­чае ня­бач­най по­вяз­зю свет зям­ны са све­там Гас­под­нім. Спрад­веч­ная, мат­ры­яр­халь­ная ду­хоў­насць і эстэ­ты­ка аж над­та вы­раз­на вы­яў­ля­юц­ца ў спа­лу­чэн­ні ма­ця­рэй-кар­мі­це­лек: зям­лі, жан­чын — гас­па­дынь і жан­чы­ны — Ма­ці Бо­жай. Гэ­та трай­ная спе­ласць і па­ва­га для на­шай зям­ной пра­ца­ві­тас­ці і ду­хоў­на­га пе­ра­жы­ван­ня сак­раль­нас­ці ў яе пры­род­на-рэ­лі­гій­ным вы­мя­рэн­ні.

Ме­на­ві­та па­ба­чыць і спе­ла пе­ра­жыць усю ра­дасць на­ша­га Сплін­ня пры­вя­ло мя­не ў мі­ну­лую се­ра­ду ра­ні­цай у род­нае ста­рон­не на рэй­са­вым аў­то­бу­се Бе­ла­сток — Гай­наў­ка. Гэ­тым ра­зам не ўзі­раў­ся я да­клад­на за ра­мон­т­ны­мі спра­ва­мі на да­ро­зе, па­коль­кі на на­шых ста­рон­ках усё да­клад­на апі­саў ня­стом­ны ніў­скі па­да­рож­нік Аляк­сандр Вяр­біц­кі. Та­му я спа­кой­на ўсю сваю ўва­гу за­ся­ро­дзіў на пры­га­жос­ці зя­мель­кі на­шай. Ужо за Нар­вай, па­вяр­нуў­шы ў Хра­бу­стоў­ку, да­лей у Ла­сін­ку, Тры­ве­жу, Ку­та­вую, Ка­тоў­ку і Ду­бі­ны я рап­там апы­нуў­ся ў зу­сім ін­шай краявіднай пра­сто­ры, чым­сь­ці ў ча­сы ма­ёй ма­ла­дос­ці і дзя­цін­ства. Плы­лі мы на аў­то­бу­се, быц­цам у аме­ры­кан­скім кі­но, праз сот­ні, а мо і ты­ся­чы гек­та­раў ку­ку­руз­ных план­та­цый. Нап­ра­ва — ку­ку­ру­за, на­ле­ва — ку­ку­ру­за, а зжа­тых жыт­ніх, пша­ніч­ных ці аў­ся­ных па­лёў амаль зу­сім не бач­на. О да­жы­лі­ся! Ку­ку­руз­нік Мі­кі­та Хруш­чоў — усеў­лад­ны пер­шы сак­ра­тар ка­му­ні­стыч­най пар­тыі Са­вец­ка­га Са­ю­за — які ў па­ло­ве пя­ці­дзя­ся­тых га­доў мі­ну­ла­га ста­год­дзя на­ка­заў се­яць ку­ку­ру­зу ва ўсіх кра­і­нах са­цы­я­лі­стыч­на­га ла­ге­ра, за­раз мо­жа ся­бе ад­чу­ваць поў­нас­цю здзей­с­не­ным у гэ­тай спра­ве. На шчас­це дру­гі вык­лік гэ­та­га бяз­бож­ні­ка — зак­ры­ваць і ўзры­ваць хрыс­ці­ян­скія хра­мы па ўсёй тэ­ры­то­рыі Са­вец­ка­га Са­ю­за — на шчас­це не быў рэ­а­лі­за­ва­ны да кан­ца, ха­ця да­вёў да здзе­каў над вер­ні­ка­мі і пе­рас­ле­ду хрыс­ці­ян­скіх каш­тоў­нас­цей.

Ку­ку­руз­нае жні­во яш­чэ пе­рад на­мі. «Дык з ча­го ра­біць квет­кі для тра­ды­цый­на­га ас­вя­чэн­ня?» — па­ду­ма­ла­ся мне ў ку­ку­руз­ным мо­ры. Аказ­ва­ец­ца, што не толь­кі я за­дум­ваў­ся над гэ­тым. Пе­рад цар­к­вою ў жар­тоў­най фор­ме га­ва­ры­лі пра тое даў­но ня­ба­ча­ныя зна­ё­мыя. Ка­лі на­шу неў­ра­джай­ную пяс­чу­гу мы аб­ля­сі­лі, на леп­шых грун­тах ку­ку­ру­за вы­цес­ні­ла збож­жа­выя куль­ту­ры, бо ж сві­ней га­да­ваць нель­га, а тут во­сып­ка ас­но­вай кор­му. Дык што бу­дзем ас­вя­чаць у бу­ду­чы­ні? «Гу­чыць мо гэ­та як чор­ны гу­мар, але ку­ку­ру­за з мя­сам як яда на ве­лі­код­ным ці ка­ляд­ным ста­ле за­мест буль­бы ці збож­жа­ва­га хле­ба неў­за­ба­ве мо­жа стаць хле­бам на­шым на­дзён­ным», — апа­вяс­ціў мой су­раз­моў­ца.

На шчас­це ўга­ру ўзня­лі­ся неш­мат­лі­кія, пры­го­жыя квет­кі з жыт­ні­мі ка­ла­са­мі, ара­бі­най, вяр­гі­ня­мі і ін­шай кве­цен­ню. Ас­вя­ча­ю­чы да­ры ле­та і зям­лі, ба­цюш­ка не шка­да­ваў ас­ве­ча­най гэ­тым днём ва­ды. Кра­піў з на­дзе­яй, каб не за­сох­ла на­ша тра­ды­цыя і па­мяць пра ду­хоў­на-жы­ват­вор­ную кры­ні­цу на­шай бе­ла­ру­скай, зям­ной пры­сут­нас­ці. Ра­дас­ны цар­коў­ны звон да­ваў ад­чу­ваць нам, што мы, жы­выя, саб­ра­лі­ся ра­зам у ся­бе. І так па­він­на быць заў­сё­ды. А над на­мі ў сі­нім, со­неч­ным не­бе ў той мо­мант спы­ні­ла свой па­лёт пту­шач­ка, якая без тра­пя­тан­ня кры­ла­мі ра­зам з усі­мі ўша­ноў­ва­ла Сплін­не ў Вэр­сто­ку.

Яў­ген Ва­па

03.09.2019 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты