Навіны

Смаргонь: бальшыня складу АВК не змянілася

2 верасня 2019 года адбылося першае паседжанне Смаргонскай акруговай выбарчай камісіі №59  па так званых выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў.
Пачатак планаваўся а 15-й гадзіне. Але 12 з 13 членаў камісіі мусілі чакаць 5 хвілін яўкі Раісы Захарыч – будучай старшыні камісіі, якая з’явілася у суправаджэнні намесніка старшыні Смаргонскага райвыканкама Генадзя Бычко.
Перад прадстаўленнем камісіі Генадзь Бычко засумняваўся ў паўнамоцтвах назіральніка на паседжаннях камісіі Алеся Дзергачова, які быў накіраваны ад групы грамадзян. І дазволіў яму прысутнічаць у неафіцыйным статусе, бо камісіяй заява грамадзян пакуль не зарэгістравана.
У выніку ўжо традыцыйна старшыней раённай камісіі абрана Раіса Захарыч, якая узначальвала камісію па выбарах прэзідэнта  яшчэ ў 2015 годзе. Менавіта на гэтых выбарах Алесь Дзергачоў зафіксаваў фальсіфікацыю вынікаў  на роўні раёна, хоць гэты факт быў паспяхова “замяты” ЦВК, а пракуратура ухілілася ад праверкі.
Увогуле з 13 членаў камісіі 8 былі ў яе складзе  ў апошніх выбарах у Палату, якія адбыліся у 2016 годзе, 6 удзельнічаюць чацвертую выбарчую кампанію запар, пачынаючы з 2015 года, 7 удзельнічалі ў складзе раённай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета ў 2018 годзе.

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты