Навіны

"Чортава кола" закруціцца ў Гародні (фота)

Кола агляду, або як яго больш любяць называць у народзе пасля песні, якая прагучала ў знакамітым мультфільме мінулага “Ну пачакай!”, "чортава кола", закруціцца ў Гародні на дзень горада, які плануецца на сярэдзіну верасня.

Пасля таго, як у канцы красавіка сярод дзіцячых атракцыёнаў у парку Жылібера выгрузілі складнікі для кола аглядаў, дзеці толькі і пытаюцца, калі яго запусцяць. І вось зараз пачалася актыўная фаза зборкі.

Гарадзенскае Кала агляду будзе другім у Беларусі па вышыні і змяшчальнасці пасажыраў. Яго вышыня складзе 42 метры, і разлічана яно на 96 месцаў у 24-кабінках. У добрае надвор’е агляд будзе дасягаць да 25-ці кіламетраў і поўны абарот яно будзе рабіць за 10 хвілін.

У Гародні раней было Кола агляду, у 80-ых гадах. Гарадзенцы ўжо паспелі засумаваць па такім атракцыёне. Яно было меншае, 30 метраў, знаходзілася ў Новым парку, ці як яго больш любяць называць гарадзенцы, Каложскі парк, і пасля 10-ці гадоў эксплуатацыі было дэмантавана.

Зараз зноў закруціцца ў цэнтры гораду.

30.08.2019 Тэгі: Гародня

Відэа

праваабарончыя сайты