Навіны

У Гародні пачаўся адміністрацыйны працэс у дачыненні да фанатаў Каржа

У Гародні пачалі адміністрацыйны працэс, звязаны з фанатамі спевака Макса Каржа. Гэты факт афіцыйна пацвердзілі ў прэс-службе Упраўлення унутраных спраў Гарадзенскага аблвыканкаму.

Прычынай такіх дзеянняў міліцыі стала тое, што 25 жніўня каля двух дзясяткаў прыхільнікаў папулярнага беларускага рэпера Макса Каржа з аголенымі торсамі і файерам прайшліся шэсцем па цэнтры гораду - вуліцы Савецкай. Напярэдадні на канцэрт Каржа ў Менску прыйшло каля 35 тысяч маладых людзей. Назаўтра гарадзенскія маладзёны сваім публічным чынам хацелі паведаміць свайму куміру, што хочуць бачыць яго з канцэртам і ў горадзе над Нёманам. Здымкі і відэа з шэсця распаўсюдзілі ў інтэрнэце некаторыя інфармацыйныя гарадзенскія сайты.

Па факце шэсця міліцыя пачала праверку, якая напэўна скончыца складаннем адміністрацыйных пратаколаў і судом.

фота мае ілюстрацыйны характар

Відэа

праваабарончыя сайты