Навіны

Алесь Масюк праз ААН дамагаецца рэалізацыі права на доступ да правасуддзя

Больш года актывіст БХД са Слоніма Алесь Масюк дамагаўся прыцягнення да крымінальнай адказнасці старшыні адной з выбарчых камісій Слоніма. Гэтай асобай  на мінулагодніх  выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў  быў перароблены падпісаны і агалошаны выніковы пратакол, які з іншымі лічбамі быў перададзены ў раённую выбарчую камісію.

За гэты час Алесь Масюк звяртаўся з заявамі ў пракуратуру, міліцыю, структуры

Следчага камітэта. Распачынанне крымінальнай справы залежала ад апошняй структуры. Аднак яна адмовіла. Пры гэтым адмову не аформіла пастановай, як таго патрабуе працэсуальнае заканадаўства, даслаўшы заяўніку бюракратычную адпіску. Спроба Алеся Масюка абскардзіць дзеянні следчага ў суд да станоўчага выніку не прывяла. Суд Слонімскага раёна    не прыняў скаргу да разгляду. Маўляў, абскарджанню падлягаюць толькі пастановы следчага.   

Пазіцыю  раённага суда Алесь Масюк абскардзіў у Гарадзенскі абласны суд. Але той палічыў дзеянні раённага суда правамернымі.
У выніку Алесю  Масюку  на фармальных падставах адмоўлена ў доступе да правасуддзя.
Але ён вырашыў пераадолець і гэту перашкоду. Таму некалькі дзён таму накіраваў  у ААН індывідуальную скаргу, у якой абвінаваціў Рэспубліку Беларусь у парушэнні артыкула 14 Міжнароднага Пакта аб грамадзнякіх і палітычных правах. У гэтым артыкуле гаворыцца: кожны мае права пры вызначэнні яго правоў і абавязкаў у грамадзянскім працэсе на справядлівае і публічнае  разбіральніцтва справы кампетэнтным, незалежным і  бесстароннім судом.

 

Відэа

праваабарончыя сайты