Навіны

Кандыдат у выбарчую камісію лічыць, што на яго аказваецца прыхаваны ціск праз працу

Да гарадзенскіх праваабаронцаў звярнуўся актывіст Гарадзенскай арганізацыі АГП Сяргей Улановіч. Сяргею Улановічу на працу патэлефанавалі з Гарадзенскага аблвыканкаму, нібыта даведацца яго дадзеныя, бо Сяргей Улановіч вылучаны партыяй АГП ў камісію №52. Пасля гэты чалавек з аблвыканкаму званіў і яму асабіста і распытваў, як ён збіраецца працаваць у камісіі. Але той факт, што званок быў на працу, Сяргей Улановіч расцэньвае як прыхаваны ціск на яго праз працоўнае месца. Бо на працы актывіст не хоча распаўсюджвацца пра сваю партыйную дзейнасць і ўвогуле пра свае асабістыя справы. А такі званок, на думку Сяргея Улановіча, ёсць пэўным прыхаваным ціскам.

23.08.2019

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты