Навіны

Розныя фарбы паўстання

Апош­нія вы­ход­ныя пра­вёў я ў Вар­ша­ве. Тры дні па­быў­кі не бы­лі звя­за­ныя з ані­я­кі­мі спра­ва­мі, а про­ста з ад­па­чын­кам, ван­д­ра­ван­нем, каш­та­ван­нем яды дзе­ля ат­ры­ман­ня за­да­валь­нен­ня для ду­ху і це­ла. Про­ста ха­це­ла­ся мне па­ван­д­ра­ваць мяс­ці­на­мі, якія па­кі­нуў я трыц­цаць га­доў та­му на­зад, вяр­та­ю­чы­ся на Бе­ла­сточ­чы­ну пас­ля сту­дэн­ц­ка­га пе­ры­я­ду. Ме­на­ві­та аба­вяз­ко­вым пун­к­там ма­ёй ту­ры­стыч­най па­ез­д­кі стаў мой Гі­ста­рыч­ны ін­сты­тут Вар­шаў­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та і ла­вач­ка з веч­ным сту­дэн­там, пры якім аба­вяз­ко­ва зра­біў са­бе фот­ку. Але больш не­ве­ра­год­най спра­вай у гэ­ты мо­мант ака­за­лі­ся рап­тоў­на ўсплыў­шыя ўспа­мі­ны, якія вяр­ну­лі мя­не ў сту­дэн­ц­кія га­ды. Рап­там мне зда­ло­ся, што про­ста ўсё па­мя­таю быц­цам я быў тут учо­ра, а не тры дзя­сят­кі га­доў та­му на­зад. Пер­шыя за­нят­кі, сяб­ры, вык­лад­чы­кі про­ста пе­ра­соў­ва­лі­ся пе­рад ва­чы­ма і ў га­ла­ве. На­ват ус­пом­ні­лі­ся ды­я­ло­гі і раз­мо­вы на за­нят­ках. Ця­пер яш­чэ больш ад­чуў я, якім важ­ным у ма­ім жыц­ці быў сту­дэн­ц­кі пе­ры­яд з па­ло­вы вась­мі­дзя­ся­тых га­доў да па­чат­ку дзе­вя­но­стых. І ад­чу­ван­не хут­ка­цеч­нас­ці ча­су і жыц­ця ў гэ­тыя хві­лі­ны ад­чу­ва­лі­ся вель­мі моц­на. З уні­вер­сі­тэ­та пап­лыў я да­лей Кра­каў­скім прад­мес­цем у бок Ста­ро­га го­ра­да. З кож­ным мет­рам да­ро­гі про­ста ў ва­чах па­вя­ліч­ваў­ся пры­ток ту­ры­стаў з уся­го све­ту. Ва­кол мя­не чут­ны­мі бы­лі ру­ская, іс­пан­ская, фран­цуз­ская, ан­г­лій­ская і ін­шыя мо­вы — ві­да­воч­ны знак доў­гіх вы­хад­ных у кра­і­не. У дум­ках я вель­мі ра­да­ваў­ся, што па­рад з на­го­ды свя­та Вой­ска Поль­ска­га пра­хо­дзіў у гэ­ты мо­мант у Ка­та­ві­цах, бо інакш не бы­ло б сэн­су ван­д­ра­ваць у яш­чэ боль­шым на­тоў­пе, сціс­ну­тым бы тыя се­ляд­цы ў боч­цы.

Па да­ро­зе пры пом­ні­ку Ада­му Міц­ке­ві­чу муж­чын­скі ка­лек­тыў з шас­ці асоб ба­дзё­ра спя­ваў пес­ні пе­ры­я­ду Вар­шаў­ска­га паў­стан­ня, якое ўспых­ну­ла ў жніў­ні 1944 го­да. Той, хто ве­даў сло­вы, пад­пя­ваў ім. Тут зда­ва­ла­ся, быц­цам паў­стан­не бы­ло ра­дас­ным і вый­г­ра­ным зда­рэн­нем, а не пра­йгра­ным і пра­лі­тым кры­вёю двух­сот ты­сяч цы­віль­ных жы­ха­роў Вар­ша­вы і поў­ным раз­бу­рэн­нем ле­ва­бя­рэж­най част­кі ста­лі­цы Поль­ш­чы. Кан­цэрт пры пом­ні­ку на­ту­раль­ным чы­нам уп­лёў­ся ў маю пра­гра­му на­вед­ван­ня на на­ступ­ны дзень Му­зея Вар­шаў­ска­га паў­стан­ня. Пе­рад вы­ез­дам у Вар­ша­ву пра­чы­таў я кніж­ку Пёт­ра Зы­хо­ві­ча «Ob­łęd ’44. Czy­li jak Po­la­cy zro­bi­li pre­zent Sta­li­no­wi, wy­wo­łu­jąc Pow­s­ta­nie War­szaw­skie». Ме­на­ві­та гэ­тая пуб­лі­цы­стыч­ная кніж­ка ў пыл і прах раз­бу­рае пат­ры­я­тыч­ны апо­вед і сён­няш­нюю гі­ста­рыч­на-ас­вет­ную па­лі­ты­ку ўлад у да­чы­нен­ні да па­дзей 1944 го­да. Пуб­лі­ка­цыя суст­рэ­ла­ся з рэз­кай кры­ты­кай з бо­ку пра­вых жур­на­лі­стаў і Ін­сты­ту­та на­цы­я­наль­най па­мя­ці. Ду­ман­не ў ка­тэ­го­ры­ях гі­ста­рыч­най аль­тэр­на­ты­вы — не­аб­ход­ная спра­ва пры па­дзе­ях, якія пры­нес­лі з са­бою та­кое цяр­пен­не і ча­ла­ве­чыя стра­ты так­са­ма для на­ступ­ных поль­скіх па­ка­лен­няў. Бо трэ­ба па­мя­таць, што ўдзель­ні­ка­мі і ах­вя­ра­мі паў­стан­ня бы­лі пат­ры­я­тыч­на наст­ро­е­ныя пад­лет­кі і мо­ладзь, уз­га­да­ва­ная ў не­за­леж­най, між­ва­ен­най Поль­ш­чы. І вось ме­на­ві­та яны — бу­ду­чы­ня на­цыі — пак­ла­лі свае га­ло­вы ў поў­нас­цю ня­роў­ным баі. Па­вод­ле аў­та­ра, та­кія баі ўво­гу­ле не па­він­ны мець мес­ца ў су­вя­зі з та­га­час­най мі­лі­тар­на-ге­а­па­лі­тыч­най сі­ту­а­цы­яй. Са ста­ро­нак кніж­кі воб­раз ака­ліч­нас­цей паў­стан­ня явіц­ца нам як час па­лі­тыч­ных ін­т­рыг, здра­ды і не­пас­лух­мя­нас­ці кі­раў­ні­цтва Ар­міі Кра­ё­вай, вай­ско­вай не­даль­на­бач­нас­ці і ды­ле­тан­цтва лю­дзей, пры­ма­ю­чых ра­шэн­не пра вы­бух паў­стан­ня. Асаб­лі­ва, бе­ру­чы пад ува­гу ўзбра­ен­не паў­стан­цаў, лепш у гэ­тым мес­цы ка­заць пра ад­сут­насць рэ­аль­на­га іх уз­б­ра­ен­ня, і ня­мец­кія сі­лы, якія кла­лі по­ка­там ата­ку­ю­чых іх­нія па­зі­цыі паў­стан­цаў. Пас­ля пра­чы­тан­ня зга­да­най кніж­кі, шпа­цы­ру­ю­чы вар­шаў­скі­мі ву­лі­ца­мі, увесь час я ду­маў пра тра­гіч­ны лёс ста­лі­цы і яе жы­ха­роў у час Дру­гой су­свет­най вай­ны.

Па­быў­ка ў Му­зеі Вар­шаў­ска­га паў­стан­ня пра­хо­дзі­ла ў не­ве­ра­год­най коль­кас­ці на­вед­валь­ні­каў. Чэр­гі за бі­ле­та­мі і ча­кан­не, каб увай­с­ці, тры­ва­ла як мі­ні­мум паў­та­ры га­дзі­ны. Я на шчас­це на­быў кві­ток праз ін­тэр­нэт і та­му ча­каў толь­кі со­рак хві­лін. І тут так­са­ма пе­ра­ва­жа­лі чу­жа­зем­цы. Та­му, каб даў­жэй зат­ры­мац­ца і ўсё да­клад­на пра­чы­таць, не бы­ло ў мя­не шан­цаў. Про­ста ту­ры­сты зза­ду па­га­ня­лі мя­не, каб не спы­няц­ца і даць ім маг­чы­масць па­гля­дзець эк­с­па­зі­цыю. Але і так на­вед­ван­не му­зея за­ня­ло дзве га­дзі­ны. Які ж усё-та­кі па­ра­докс — паў­стан­не пе­ра­маг­ло ў выг­ля­дзе су­час­на­га му­зея, прыс­ве­ча­на­га тра­ге­дыі Вар­ша­вы і яе лю­дзей.

Яў­ген ВА­ПА

22.08.2019 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты