Навіны

Гарадзенскі гарвыканкам вызначыў месцы, забароненыя для агітацыі

Стала вядома, што 19 жніўня 2019 года Гарадзенскім гарвыканкамам вызначаны месцы, якія забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбарцаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

У прыватнасці згодна з пунктам 1.1 рашэння Гродзенскага гарвыканкаму №565 забароненыя месцы “на адлегласці менш 50 метраў ад будынкаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, судоў, органаў пракуратуры".

Пункт 1.2 таксама забараняе агітацыю на тэрыторыі чыгуначнага вакзалу і аўтавакзалу.

Рашэнне №565 пунктам 2 абавязвае апублікаваць яго на старонках газеты “Гродзенская праўда”, а таксама на афіцыйным сайце Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэту.

“Гродзенская праўда” апублікавала гэтае рашэнне (якое існуе, праўдападобна, зноў толькі на расейскай мове - чарговая дыскрымінацыя беларускай мовы галоўным дзяржаўным органам гораду). На сайце гарвыканкаму яно ў выбарчай рубрыцы схаванае ў раздзеле "дакументы".  

 

Відэа

праваабарончыя сайты