Навіны

БРСМ: "Seid bereit!" - "Immer bereit!"

У сацыялістынай ГДР аналагічна з Савецкім саюзам быў такі піянерскі лозунг - "Seid bereit!" - "Immer bereit!" (Будзь гатовы! - Заўсёды гатовы!). Гэткі пароль - і водгук. Пачынаўся пароль насамрэч больш доўга, прыблізна так: "В борьбе за дело коммунистической партии будь готов!".

Сённяшнім "делом" "коммунистической партии" ёсць выбары ў прадстаўнічыя органы дзяржаўнай улады. І тут баягатовасць БРСМ, як і іншых фармальна няўрадавых, а фактычна праўладных арганізацый, якія фінансуе дзяржава, абсалютная.

Вуснамі старшыні Цэнтральнай кантрольнай камісіі ГА "БРСМ" Кацярыны Петрашкевіч заяўлена, што гэтая надзвычай актыўная арганізацыя вылучыць сваіх прадстаўнікоў па ўсёй краіне ў склад УСІХ акруговых камісій. Пры тым пры кожным абласным, Менскім гарадскім, тэрытарыяльных камітэтах БРСМ створаны 185 (!) штабоў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, у іх склад увайшло больш 950 чалавек.

Dictum - factum! У Гарадзенскай вобласці структуры Беларускага Рэспубліканскага Саюзу Моладзі вылучылі 14 сваіх прадстаўнікоў - 13 - у акруговыя і 1 - у абласную камісіі. 

У каго-небудзь ёсць сумневы, што хоць адзін з 14 вылучэнцаў БРСМ не будзе ўключаны ў склад гэтых камісій?  

 

Фота мае ілюстрацыйны характар 

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты