Навіны

Слонім паціху становіцца беларускамоўным

У Слоніме актыўна ідзе падрыхтоўка да Дня беларускага пісьменства і друку. Засталося да свята тры тыдні. За гэты час у горадзе над Шчарай упарадкоўваецца цэнтр горада, набярэжная канала Агінскага, вуліцы Оперная, Чырвонаармейская, Першамайская і іншыя.

На плошчы Леніна ўжо з’явіўся пастамент для помніка Льву Сапегу.

Горад прыгожа аздабляюць беларускамоўнымі графіці і банерамі. Дарэчы, графіці “Слонім. Тэатр М.К. Агінскага” перапісалі па-беларуску. Праўда, унізе графіці напісалі ўсё ж і па-расейску, як быццам ніхто не зможа перакласці тры словы: Слонім, тэатр Агінскага…

За дваццаць жнівеньскіх дзён Слонім яшчэ больш папрыгажэе і шчыра сустрэне ўсіх жадаючых на рэспубліканскім свяце пісьменства 1 верасня.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтра

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/slonim-patsikhu-stanovitstsa-belaruskam/

10.08.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты