Навіны

Запрашаем ушанаваць Ларысу Геніюш

9 жніўня 1910 года нарадзілася вялікая беларуская паэтка і патрыётка, вязень сталінскіх лагераў Ларыса Геніюш (1910-1983). Таму штогод у Зэльве ўшаноўваецца яе імя. 

Ушанаванне адбудзецца і сёлета. З гэтай нагоды кіраўнік Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка сказаў: “У суботу, 10 жніўня, адбудзецца ўшанаванне Ларысы Геніюш у Зэльве. У 9 гадзін у Зэльвенскай Свята-Троіцкай царкве пройдзе набажэнства ў гонар паэткі, а потым каля помніка выступяць літаратары і ўсе жадаючыя. Пасля гэтага на зэльвенскіх могілках на магілу паэткі і яе мужа будуць ускладзены кветкі. Таму запрашаем жыхароў Беларусі ўшанаваць Ларысу Геніюш у суботу, 10 жніўня, у Зэльву”.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/zaprashaem-ushanavats-larysu-geniyush/

08.08.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты