Навіны

Каляндар памятных датаў Гарадзеншчыны на жнівень

1 жніўня

105 гадоў таму (1914) – Пачалася Першая сусьветная вайна.

25 гадоў таму (1994) – Памёр Восіп Блізьнюк, удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смургонях, вязень савецкіх канцлагераў. Пахаваны ў Смургонях.

2 жніўня

470 гадоў таму (1549) – У Нясьвіжы нарадзіўся Мікалай Крыштап Сіротка Радзівіл, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, падарожнік-мемуарыст. Разам з братамі Альбрэхтам і Станіславам стварыў Нясьвіжскую, Клецкую і Алыцкую ардынацыі, быў першым ардынатам на Нясьвіжы. Валодаў найбуйнейшымі ў Вялікім Княстве Літоўскім лятыфундыямі.

225 гадоў таму (1794) – Пад Слонімам адбылася бітва паміж корпусам Караля Серакоўскага і расейскім войскам.

100 гадоў таму (1919) – У Вільні Цэнтральнай Беларускай Радай Віленшчыны і Гарадзеншчыны была ўтворана Беларуская вайсковая камісія – орган па фармаваньні беларускіх частак у польскім войску.

5 жніўня

155 гадоў таму 1864 – У Варшаўскай цытадэлі павешаны Рамуальд Траўгут, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-64. Вучыўся ў Сьвіслачы. Пахаваны ў Львове.

6 жніўня

135 гадоў таму (1884) – У мяст. Жыровічы (Слонімскі р-н, паводле інш. зьв. в. Клейнікі, Бельскі пав.) нарадзіўся Яўген Хлябцэвіч, бібліятэказнавец, літаратуразнавец, публіцыст, педагог.

105 гадоў таму (1914) – У в. Ачукевічы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Міхась Рагуля, грамадзкі, культурніцкі дзеяч, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, ЗША).

7 жніўня

140 гадоў таму (1879) – У в. Дубна (Мастоўскі р-н) нарадзіўся Пётра Крэчаўскі, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, паэт, гісторык, старшыня Рады БНР.

11 жніўня

135 гадоў таму (1884) – У в. Абабы (Новааляксандраўскі пав.) нарадзіўся Міхал Далецкі, беларускі каталіцкі сьвятар. З 1924 служыў пробашчам у Уселюбе (Наваградзкі р-н), з 1933 быў дэканам і пробашчам у Наваградку.

14 жніўня

130 гадоў таму (1889) – У Дзюдзергофе (пад Пецярбургам) памёр Аляксандар Гінтаўт-Дзевалтоўскі, беларускі рэлігійны дзеяч, удзельнік нацыянальна-вызвольнага руху на Гарадзеншчыне.

15 жніўня

65 гадоў таму (1954) – У мяст. Падсьвільле памёр (паводле інш. зьв. 15 верас.) Язэп Драздовіч, беларускі мастак, скульптар, этнограф, археолаг, педагог, адзін з заснаваньнікаў нацыянальна-гістарычнага жывапісу. Вандраваў па Гарадзеншчыне, пэўны час працаваў у Наваградку. Пахаваны на могілках паміж в. Ліпляны і Малыя Давыдкі (Глыбоцкі р-н).

16 жніўня

150 гадоў таму (1869) – Памерла Габрыэля Альбіна Пузына, беларуская паэтка, мемуарыстка. Жыла ў Дабраўлянах (Смургонскі р-н).

17 жніўня

390 гадоў таму (1629) – У Алескім замку (цяпер мяст. Алеска, Львоўская вобл., Украіна) нарадзіўся Ян ІІІ Сабескі, кароль Рэчы Паспалітай і Вялікі князь ВКЛ у 1674-96.

70 гадоў таму (1949) – У в. Пустаборы (Зэльвенскі р-н) нарадзіўся Іван Сяргейчык, беларускі празаік, паэт, вайсковец.

23 жніўня

Еўрапейскі дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму.

24 жніўня

275 гадоў таму (1744) – У Гародні адбыўся павятовы соймік, які выступіў за захаваньне права “лібэрум вета”.

40 гадоў таму (1979) – У Сьвіслачы адчынены раённы гісторыка-краязнаўчы музей.

26 жніўня

25 гадоў таму (1994) – У Менску памёр Сяргей Новік-Пяюн, беларускі паэт і пісьменьнік. Пахаваны ў в. Лявонавічы (Нясьвіжскі р-н). З 1931 да 1945 жыў у Слоніме.

27 жніўня

25 гадоў таму (1994) – У в. Малі пад Астраўцом усталяваны помнік Восіпу Гашкевічу (скульптар Валер’ян Янушкевіч), дыплямату, вучонаму, падарожніку.  

28 жніўня

105 гадоў таму (1914) – У в. Панькі (Івейскі р-н) нарадзіўся Нікандар Мядзейка, беларускі настаўнік, дзеяч Беларускай Народнай Самапомачы, дзеяч эміграцыі (Францыя, ЗША). Вучыўся ў Барунах, працаваў у Лідзкай акрузе.

50 гадоў таму (1969) – У Аўстраліі ў аўтакатастрофе загінуў Сяргей Розмысл, палітычны і вайсковы дзеяч БКА на Лідчыне, дзеяч эміграцыі (Нямеччына, Аўстралія). Сям’я жыла ў Гудзінішках (Вараноўскі р-н). Пахаваны ў Мэльбурне.

20 гадоў таму (1999) – У Міры пачаўся двухдзённы 1-ы агульнабеларускі конкурс народных майстроў “Дрэва жыцця”.

 

 

01.08.2019 Тэгі: Гародня, каляндар

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты