Навіны

Подпісы за беларускія надпісы на магілах паўстанцаў

200 подпісаў гарадзенцаў за тое, каб на пахаваннях паўстанцаў 1863-64 году ў Вільні з’явіліся надпісы па-беларуску, адпраўленыя ў канцылярыю прэзідэнта Літоўскай Рэспублікі і ў Сейм.

Пра ініцыятыву распавядае грамадскі актывіст Сяргей Верамеенка:

– Сама ініцыятыва па зборы подпісаў за тое, каб надпісы на магілах паўстанцаў-каліноўцаў былі ў тым ліку і па-беларуску, паўстала яшчэ на пачатку сакавіка. Мы вырашылі ў краме „Адметнасць” пазбіраць подпісы і галасы нашых грамадзян. Падпісваліся людзі абсалютна розныя – наведнікі, вядомыя беларусы, звычайныя грамадзяне, палітычныя і грамадскія актывісты.

На думку грамадскага актывіста Ежы Грыгенча, трэба шанаваць зямлю, дзе жылі і ваявалі паўстанцы:

– Магілы паўстанцаў павінны быць падпісаны па-беларуску, таму што ён на гэтай зямлі нарадзіўся – беларус ці паляк. Ён тут нарадзіўся, ён тут ваяваў, тут было паўстанне, таму яны павінны быць па-беларуску.

Папярэдні адказ пра тое, што на пахаваннях з’явяцца надпісы па-беларуску, агучыў міністр культуры Літвы, аднак актывісты хочуць атрымаць пісьмовы адказ ад кіраўніцтва краіны.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/podpisy-za-belaruskiya-nadpisy-na-mag/

18.07.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты