Навіны

Пушчанскія развітанні

У гэ­тым мес­цы «Ні­вы» ча­ста пі­шу пра свае ўспа­мі­ны, рэф­лек­сіі ці про­ста на­зі­ран­ні за ма­ім пуш­чан­скім, вя­ско­вым лё­сам. Ма­быць, той тэ­ма­ты­кі ўжо за­над­та на­шым чы­та­чам, але лі­чу важ­ным для свай­го сум­лен­ня і па­ша­ны для ма­іх ад­на­вя­скоў­цаў і ад­нап­ля­мен­цаў за­пі­саць воб­ра­зы і пе­ра­жы­ван­ні та­го све­ту, які за не­каль­кі га­доў ака­жац­ца рэ­аль­на ад­пе­тай пес­няй. А за­тым гі­сто­рыі пуш­чан­скіх бе­ла­ру­саў ста­нуць, ма­быць, дзіў­на-на­іў­ны­мі ў сва­ім пе­ра­ка­зе ра­ска­за­мі для на­ступ­ных па­ка­лен­няў, якім бе­ла­ру­ская мо­ва і пі­са­нае сло­ва бу­дуць толь­кі на­гад­ваць пра іх­ні ра­да­вод.

На мі­ну­лым тыд­ні мая га­ра­чая тэ­ле­фон­ная лі­нія з род­ным до­мам на са­мым па­чат­ку раз­мо­вы апа­вяс­ці­ла го­ла­сам та­ты чар­го­вую, сум­ную на­ві­ну на­конт раз­ві­тан­ня з чар­го­вым на­шым ад­на­вя­скоў­цам. Мы жы­вем у ад­ным кан­цы вё­скі, а па­кой­ны ўжо Ула­дзі­мір на дру­гім, пры са­мым ле­се. Гэ­та быў кла­січ­ны пуш­чан­скі муж­чы­на, яко­га све­там бы­ла толь­кі пры­ро­да і жы­вё­ла. Ні­ко­лі не на­быў трак­та­ра, тры­маў толь­кі ко­ней і са­бак. Бы­лі яны Яму бліз­кі­мі па ду­шы. Заў­сё­ды ста­яць пе­рад ма­і­мі ва­чы­ма воб­ра­зы, ка­лі лет­ні­мі ве­ча­ра­мі з ту­ма­наў над Гло­бу­чан­скі­мі лу­га­мі вып­лы­вае Яго­ная фу­ра з се­нам, якая па­ма­лень­ку ка­ці­ла­ся на свой па­на­дво­рак. А так­са­ма ка­лі з па­са­во­га са­мым поз­нім ве­ча­рам вяр­таў­ся са сва­ім стат­кам ка­роў — лет­няя цем­ра не бы­ла Яму зу­сім чу­жая. І ка­лі ін­шыя ад­на­вя­скоў­цы ара­лі трак­та­ра­мі і ка­ры­ста­лі­ся пры­ла­джа­най да гэ­та­га тэх­ні­кай, Ён пас­пя­ваў з усім спра­віц­ца ро­бя­чы ўсё па­рай пры­го­жых ко­ней. Заў­сё­ды на Яго­ным па­на­двор­ку ва­дзі­лі­ся са­ба­кі. Лю­біў Ён уся­ля­кія па­ро­ды і ду­маю, што каб па­га­ва­рыць на­конт та­го, якія са­ба­кі пры­дат­ныя для па­ляў­ні­чай гас­па­дар­кі, то не ад­на­го і во­пыт­на­га лоў­ча­га пат­ра­піў бы за­ці­ка­віць пуш­чан­скі­мі на­зі­ран­ня­мі.

Ме­на­ві­та пра Яго не­каль­кі га­доў та­му на­зад за­га­ва­ры­ла ўся Бе­ла­сточ­чы­на і Поль­ш­ча, а то дзя­ку­ю­чы нез­вы­чай­на­му зда­рэн­ню на ўскра­і­не Бе­ла­веж­скай пуш­чы, у на­шым Доў­гім Бро­дзе. Та­ды ач­му­рэ­лы зубр-адзі­нец за­па­роў на лу­гу ка­ля ха­ты прыш­пі­ле­на­га на лан­цу­гу ка­ня. Гэ­та быў пе­ра­да­пош­ні конь у на­шай вёс­цы.

Па­дзея на­бы­ла паў­сюд­ную вя­до­масць. Гас­па­дар не здаў­ся і на­быў дру­го­га ка­ня. Але ад цяж­кай пра­цы зу­сім пе­ра­ста­лі слу­хац­ца су­ста­вы ў клу­бах. Пас­ля апе­ра­цый па­чаў із­ноў мац­ней аба­пі­рац­ца на но­гі — дас­лоў­на і ў пе­ра­нос­ным сэн­се. І вось рап­тоў­нае зям­ное раз­ві­тан­не ад­бы­ло­ся ў Яго ду­хоў­ным све­це, пры­мер­ка­ва­ным толь­кі да кас­міч­най пра­сто­ры мяс­цо­вых аба­ры­ге­наў. Ме­на­ві­та па­даў­ся Ён на пры­хат­ні лу­жок, каб на­ка­сіць тра­вы свай­му лю­бі­ма­му ка­ню. Зра­біў­шы два па­ко­сы, про­ста зва­ліў­ся на зям­лю і ад­п­лыў у пуш­чан­скую прэ­рыю, дзе мо­жа ўдо­валь лю­ба­вац­ца та­бу­на­мі ко­ней на сва­бод­ных, бяз­меж­ных тэ­ры­то­ры­ях. Та­ко­га раз­ві­тан­ня не пры­ду­ма­еш, ка­лі не бу­дзеш што­дзень жыць у гар­мо­ніі са све­там пры­род­на-ду­хоў­ных сіл. Ады­шоў спа­дар Ула­дзі­мір з зям­но­га све­ту пры лю­бі­мым за­нят­ку, звя­за­ным ня­бач­най ніт­кай з ад­ным з сім­ва­лаў дах­рыс­ці­ян­скіх ве­ра­выз­нан­няў — сва­ім ка­нём. Конь, які ў аба­ры­ген­ных ці по­тым ры­цар­скіх эпа­сах і ле­ген­дах з’яў­ля­ец­ца не толь­кі важ­ным эле­мен­там ве­ра­выз­нан­ня, але і сім­ва­лам уза­ем­най вер­нас­ці і па­ша­ны. Ні­чо­га за­тым дзіў­на­га, што пры амаль кож­най мяс­цо­вас­ці па сён­няш­ні дзень у та­па­ні­міч­ных наз­вах іс­ну­юць кон­скія мо­гіл­кі.

Смерць па­кой­на­га Ула­дзі­мі­ра із­ноў па­вя­ла мя­не ў сум­ную ван­д­роў­ку па ха­тах ма­ёй вё­скі, якія ўжо не ма­юць на­шых, доў­га-брод­скіх пе­ра­ем­ні­каў. Толь­кі пе­рад ва­чы­ма міль­га­юць усе цёт­кі і дзядзь­кі з іх ха­рак­тэр­най мо­вай, пры­выч­ка­мі, мя­нуш­ка­мі. Паш­час­ці­ла мне быць зна­ё­мы­м з імі з дзя­цін­ства. Доб­ра ўсве­дам­ляю, што толь­кі за­кон жыц­ця і смер­ці выз­на­чае на­шу зям­ную пры­сут­насць. Ад­нак увесь сум і прыг­не­ча­насць спас­ці­га­юць нас ра­зам са смя­рот­ным кру­газ­ва­ро­там. Заў­па­кой­ныя хаў­ту­ры плы­вуць над апош­ні­мі свед­ка­мі пуш­чан­скай пры­сут­нас­ці. Мой баць­ка із­ноў за­пы­таў­ся ўго­лас: хто бу­дзе на­ступ­ным, а хто апош­нім ад­на­вя­скоў­цам, яко­га пра­вя­дуць бяс­с­лед­на з род­най зям­лі?..

Яў­ген ВА­ПА

12.07.2019 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты