Навіны

Калодзеж жыцця

«А жа­ра сця­ной ста­іць. Вый­шаў­шы на двор, га­то­ва ця­бе за­біць», — та­кі­мі сло­ва­мі пры­ві­таў мя­не на мі­ну­лым тыд­ні мой баць­ка, ка­лі я за­ві­таў у свой род­ны дом. Пас­ля га­рад­ской па­рыл­кі не­каль­кі дзён па­быў­кі ў род­най вёс­цы зда­ва­ла­ся мне спа­чат­ку про­ста збаў­лен­нем. Але жа­ра і тут бяз­лі­тас­на ўвар­ва­ла­ся ў драў­ля­ныя і му­ра­ва­ныя ха­ты. Каб жыць, за­ста­ло­ся толь­кі мно­га піць. Зра­зу­ме­ла, ма­ец­ца на ўва­зе толь­кі і вы­ключ­на ва­да. Яда зу­сім не ўва­хо­дзі­ла ў рот. Піць ха­це­лі ўсе — лю­дзі, жы­вё­ла, ага­ро­ды. Асаб­лі­ва тыя апош­нія глы­та­лі ў ся­бе ва­ду быц­цам тыя не­на­сыт­ныя цмо­кі. Ужо і так пе­ра­ця­рэб­ле­ная з вяс­ны ага­род­ні­на і са­да­ві­на пас­ля ня­даў­ніх пры­ма­раз­каў су­тык­ну­ла­ся за­раз з паў­сюд­най за­су­хай. Дзе, як дзе, але пад пуш­чай ця­гам апош­ніх тыд­няў не ўпа­ла ані­вод­ная кроп­ля ва­ды. Та­му кар­пат­лі­выя ўла­даль­ні­кі эка­ла­гіч­ных за­го­наў бе­зу­пын­на пад­лі­ва­лі сваю рас­лін­насць, каб не да­пус­ціць да змар­на­ван­ня сва­ёй цяж­кай пра­цы. Ха­пі­ла ім гля­нуць на вы­па­ле­ныя сон­цам па­над­вор­кі, дзе як на буб­не не бы­ло ві­даць ані­вод­най рас­лін­кі. Ад­на ка­рысць з та­го, бо як вя­до­ма, бе­ла­рус му­сіць знай­с­ці чым па­це­шыць ся­бе ў кож­най цяж­кай хві­лі­не, то факт, што пе­рад ха­та­мі пе­ра­ста­лі гу­дзець га­зо­на­ка­сіл­кі. Та­ды ме­на­ві­та ран­ка­мі ў аб­са­лют­най ці­шы­ні мож­на бы­ло за­хап­ляц­ца пту­шы­ны­мі спе­ва­мі. А пту­шак, якія сва­і­мі спе­ва­мі і раз­на­род­нас­цю за­ва­рож­ва­лі мя­не і схі­ля­лі да на­зі­ран­няў за імі, про­ста проць­ма. Толь­кі жа­ра вель­мі хут­ка за­га­ня­ла із­ноў у ха­ту.

Але вер­нем­ся да ва­ды і пад­лі­ван­ня. У мо­ман­ты за­су­хі на да­па­мо­гу гас­па­да­рам пры­хо­дзяць кры­ху пры­за­бы­тыя ка­ло­дзе­жы. Ка­лі б прый­ш­ло­ся ўсё пад­лі­ваць гэ­тым ле­там ва­дой з гмін­на­га во­дап­ра­во­да, то за дзя­сят­кі ты­сяч літ­раў пра­лі­тай ва­ды прый­ш­ло­ся б зап­ла­ціць столь­кі, што вы­рош­ч­ван­не да­роў пры­ро­ды бы­ло б не толь­кі неп­ры­быт­ко­вай спра­вай, але і са­праўд­ным фі­нан­са­вым пра­ва­лам. Та­му ва­да з ка­ло­дзе­жа гэ­та тое даб­ро, якое даз­ва­ляе ўсё ж та­кі це­шыць во­ка і страў­нік сма­ка­мі свай­го ага­ро­да і так­са­ма зні­зіць вы­дат­кі са сва­ёй кі­шэ­ні. Але ве­даю та­кія сі­ту­а­цыі, што лю­дзі ў сва­ёй бяз­дум­нас­ці па­лік­ві­да­ва­лі ка­ло­дзе­жы. Не­ка­то­рыя зра­бі­лі з іх, гэ­та жах, праў­дзі­выя... хат­нія смет­ні­цы. Блі­за­ру­касць і не­па­ша­на для жы­вой ва­ды зда­юц­ца про­ста не­ве­ра­год­нымі. Сам ве­даю адзін та­кі ка­ло­дзеж з кры­ніч­най ва­дой, які ні­ко­лі не вы­сы­хаў. Ка­лі ў час за­су­хі ў вёс­цы вы­сы­ха­лі ін­шыя ка­ло­дзе­жы, то да паў­на­вод­на­га ка­ло­дзе­жа пры­га­ня­лі свае стат­кі ка­роў і на­бі­ра­лі ва­ду ўсе гас­па­да­ры з вё­скі. На­ват у час па­жа­ру ле­су сю­ды пры­яз­джа­лі па­жар­ні­кі і бра­лі ад­сюль ва­ду, бо ва­кол нас ня­ма ні рэк, ні азё­раў, ні па­жар­ных ба­сей­наў. Баць­ка мне рас­па­вя­даў, што нат­ра­піць на моц­ную кры­ні­цу ў зям­лі гэ­та вя­лі­кая ра­дасць. Ён сам у су­сед­няй вёс­цы да­па­ма­гаў ка­паць і бу­да­ваць ка­ло­дзеж, але, упус­ціў­шы ў глы­бі­ню со­рак ча­ты­ры кру­гі, ва­ды так і не бы­ло. «Там, на ні­зе ад­чу­ваў я ся­бе та­кой ма­лень­кай му­раш­кай і толь­кі ма­ліў­ся, каб там не за­гі­нуць ад аб­ва­лу ці сар­ва­на­га вяд­ра, якім вы­цяг­ва­лі зям­лю на га­ру», — ус­па­мі­нае ён і за­раз. Прый­ш­ло­ся ўсё та­ды за­сы­паць і ка­паць у дру­гім мес­цы.

У нас, ха­ця на пяш­чу­зе, ка­ло­дзе­жы най­час­цей ужо з ва­дою на пя­ці-шас­ці ўпуш­ча­ных у глыб зям­лі кру­гах. Та­му за­суш­лі­вым ле­там яны ча­ста вы­сы­ха­юць. Або бы­вае і так, што па­дзя­мель­ныя кры­ні­цы пра­ры­ва­юць сла­быя не­да­хо­пам цэ­мен­ту кру­гі і за­но­сяць дно ка­ло­дзе­жа пя­ском. Та­кое зда­ра­ец­ца і з на­шым ка­ло­дзе­жам. Па­мя­таю з дзя­цін­ства, як баць­ка рас­чыш­чаў ка­ло­дзеж, а по­тым льня­ным па­кул­лем за­ты­каў дзір­кі ў пар­ва­ным кру­зе. Ха­пі­ла гэ­та­га за­бес­пя­чэн­ня больш-менш на пяць га­доў. І вось за­раз ра­зам з бра­там прый­ш­ло­ся і нам пад­трым­лі­ваць тра­ды­цыю ачыст­кі ка­ло­дзе­жа. Вы­бра­лі мы поў­нас­цю адзін за­не­се­ны круг. Але, не ма­ю­чы па­кул­ля, мой з тэх­ніч­най кем­нас­цю брат знай­шоў хут­ка­сох­лы бе­тон і ме­на­ві­та ім за­му­ра­ваў усе дзі­ры. Нам са­мім, але і баць­ку так­са­ма, ці­ка­ва, што ака­жац­ца леп­шым — тэх­ніч­ная на­він­ка, ці ўсё ж та­кі тра­ды­цый­ны ма­тэ­ры­ял во­дап­ра­вод­чы­каў — па­кул­ле? Ну што ж, час і ва­да ад­ка­жуць нам неў­за­ба­ве.

Яў­ген ВА­ПА

08.07.2019 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты