Навіны

Ці адбудзецца эксгумацыя парэшткаў Віктара Каліноўскага?

Па неафіцыйнай інфармацыі, эксгумацыя парэшткаў старэйшага брата Кастуся Каліноўскага – Віктара, які пахаваны ў Свіслачы каля капліцы, адбудзецца 8 ліпеня 2019 года.

Гарадзенскі краязнаўца Дзяніс Жыгавец, які ўваходзіць у кампанію #kalinouski2019, лічыць, што эксгумацыю трэба рабіць:

– Эксгумацыю правесці варта. Па-першае, таму што гэта будзе рабіць афіцыйная наша ўлада. Калі яна гэта робіць, яна зацікаўлена, каб пацвердзіць, што ў Вільні знайшлі менавіта Кастуся Каліноўскага. Калі людзі хвалююцца, што пад помнікам не парэшткі Віктара Каліноўскага, то ўсім вядома, што помнік стаіць у прыблізным месцы. Таму што дакладна вызначыць пахаванне не было магчымасці. Але ўсе ведаюць, што гэта ў Свіслачы на могілках каля капліцы. І ў свядомасці людзей гэта ўжо замацавалася.

На думку гісторыка Васіля Герасімчыка, аўтара кнігі „Кастусь Каліноўскі: Асоба і легенда”, у Беларусі можна знайсці нашчадкаў сям’і Каліноўскіх, для таго, каб зрабіць ДНК:

– У Беларусі жывуць нашчадкі сям’і Каліноўскіх. Яны ёсць, сапраўды за адной з такіх галін мы сачылі разам з Сяргеем Германам,  займаліся гэтай справай, цікавіліся, і ў нас атрымалася давесці да галіны, якая жыве ў Камянецкім раёне.

Васіль Герасімчык лічыць, што на тых могілках, дзе пахаваны Віктар Каліноўскі ў Свіслачы, знаходзяцца таксама пахаванні і іншых прадстаўнікоў сям’і Каліноўскіх, якія да сённяшняга часу не знойдзеныя.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/tsi-adbudzetstsa-eksgumatsyya-pareshtkau-v/

04.07.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты