Навіны

Палітык Вадзім Саранчукоў: Дзень Незалежнасці – 25 сакавіка

У Беларусі 3 ліпеня адзначаюць свята – Дзень Незалежнасці, у гэты дзень у 1944 годзе была вызвалена сталіца Беларусі – горад Менск.

Гарадзенскі палітык, намеснік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў лічыць сапраўдным Днём Незалежнасці не 3 ліпеня, а – 25 сакавіка.

– Днём Незалежнасці з’яўляецца 25 сакавіка, калі была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзень змены акупантаў у горадзе Менску ніколі не ўспрымаў як свята. Не бачу, што святкаваць і да якой прывязкі. Нават, калі браць 1944 год,  Гародня яшчэ была пад нямецкай акупацыяй. Таму казаць пра Дзень Незалежнасці 3 ліпеня я не магу. Для мяне і маёй сям’і больш важнай і блізкай з’яўляецца дата 25 сакавіка.

Палітык упэўнены, што настане той дзень, калі гэтае свята будзе адзначацца на дзяржаўным ўзроўні як Дзень Незалежнасці.  

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня 

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/palityk-vadzim-saranchukou-dzen-neza/

02.07.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

праваабарончыя сайты