Навіны

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Хроніка: Больш за 120 000 рублёў штрафаў атрымалі актывісты за апошнія паўгады. Большасць судовых пастаноў — у Брэсце, найбольш папулярны артыкул — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Але могуць прыцягнуць і, напрыклад, за "загрувашчванне" вуліцы (як адбылося з Барысам Хамайдам ў Віцебску). Незалежныя журналісты таксама падвяргаюцца ціску: буйныя штрафы і забарона прысутнічаць у дзяржаўных установах. Сярод экалагічных навінаў: “ЭкаБрэст” падаў заяўку на рэгістрацыю, а жыхары Наваполацка склалі калектыўны зварот супраць будаўніцтва катла на ЦЭЦ. У Беларусі хочуць зрабіць больш жорсткім закон аб прызыве ў войска. Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў аднесла Беларусь у спіс “аутсайдэраў”.

Падзея: 26 чэрвеня ў свеце адзначаўся Міжнародны дзень у падтрымку ахвяраў катаванняў. Пра катаванні ў Беларусі і вобраз нашай краіны на міжнароднай арэне распавядае праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Каментар эксперта: Намеснік генеральнага пракурора Аляксей Стук адказаў, што дзеянні міліцыі, датычныя цыган Магілёва, былі “дабраахвотнай адпрацоўкай”. З гэтай прычыны Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончы цэнтр “Вясна” склалі сумесную заяву, дзе заклікаюць беларускія ўлады неадкладна спыніць усе акты гвалту і пераследу ў дачыненні да ромаў. Распавядае старшыня праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі.

Праваабарончы слоўнік: Валянцін Стэфановіч тлумачыць, што такое “этнічнае прафіліяванне”.

Апытанка: Пасля прэм’еры фільма “Мы супраць смяротнага пакарання” жыхары Маладэчна дзеляцца сваімі думкамі наконт гэтай складанай тэмы.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Omut.

 

http://spring96.org/be/news/93361

праваабарончыя сайты